Міхаіл Вацлававіч Мішкевіч (нар. , в. Лубень, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне раманскага мовазнаўства, эканаміст. Кандыдат філалагічных навук (1986), дацэнт (1989). Член Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (2000).

Біяграфія Сконочыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць «Французская і нямецкая мовы», 1976), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Міжнародныя эканамічныя адносіны», 1996).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (у 1989—1995 — загадчык кафедры замежных моў, 1995—2008 — дэкан факультэта міжнародных эканамічных адносін, з 2008 — прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце). Навуковыя інтарэсы: філалогія; замежныя мовы; эканоміка; кіраванне.

Узнагароды Значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ордэн Акадэмічных пальм (Ordre des Palmes académiques, Францыя, 2003), медаль Францыска Скарыны (2008), медаль імя А. І. Газулова (2011).

Літаратура Ареальная специфика французских антропонимов (фонетический аспект) : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.05 / Мишкевич Михаил Вацлавович. ― Минск, 1985. Мировая экономика : учебное пособие / Н. И. Базылев, М. В. Мишкевич, М. Н. Базылева. ― Минск, 2004. Словарь-справочник по современной экономике : на пяти языках / М. В. Мишкевич [и др.]. ― Минск, 1996.

Катэгорыя:Дэканы факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Катэгорыя:Дэканы факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ