Кордыцэпс (Cordyceps) — род грыбоў сямейства , пірэнаміцэты, якія паразітуюць на пэўных відах насякомых.
У прыродзе сустракаецца больш за 400 розных відаў кардыцэпсаў, некаторыя з іх:
,
Этымалогія назвы Род названы па адным з прадстаўнікоў, , які ў сваю чаргу атрымаў назву за характэрны выгляд пладовага цела, якое нагадвае булаву. , ад — булава і — галава.
Таксанамія У род уваходзяць два падроды (клады):
Cordyceps; CordyliaEdmond Tulasne & Charles Tulasne. Select. fung. carpol. Vol. 3. P. 20 (Paris, 1865).
Раней у родзе вылучалася таксама клада Epichloe, але цяпер гэта асобны род . Апісанне Прадстаўнікі роду шырока распаўсюджаны ў свеце (арэал грыба адпавядае арэалу насякомых-гаспадароў гэтага паразіта). Тым не менш, найбольшую відавую разнастайнасць род праяўляе ў трапічных рэгіёнах. Некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі шырокую вядомасць у сувязі з уплывам на паводзіны насякомых, на якіх яны паразітуюць.
Выкарыстанне і вынікі Некаторыя віды роду ўтрымліваюць рэчывы з незвычайнымі біялагічнымі і фармакалагічнымі ўласцівасцямі, напрыклад кардыцэпін (cordycepin). Анаморфа віду () з’яўляецца сыравінай для атрымання іммунадэпрэсанта цыкласпарыну.
У кітайскай народнай медыцыне лічыцца тонікам, афрадызіякам і амаладжальным сродкам. Таксама (разам з мёртвымі целамі насякомых-гаспадароў паразіта) уваходзіць у склад некаторых кітайскіх страў.
Вялікая колькасць медыцынскіх даследаванняў, якія апісваюць эфектыўнасць прэпарата кардыцэпса, выкананы кітайскімі вучонымі. Дадзеныя даследаванні крытыкуюцца за нізкі ўзровень выканання, парушэнні навуковай метадалогіі і адсутнасць ці недастатковасць удзельнікаў. У біялагічнай і біятэхналагічнай супольнасці падобныя даследаванні альбо выклікаюць крытыку, альбо адкрыта называюцца міфамі.
Сапраўдныя даследаванні кардыцэпса пачаліся толькі з 2008 года, але біялагічна актыўныя рэчывы гэтага грыба пачалі вылучаць нашмат раней.
У культуры
У серыі гульняў The Last of Us'', а так сама ў аднаімённым тэлесерыяле на HBO Max, мутаваўшы кардыцэпс стаў прычынай зомбі-апакаліпсісу. У рамане «» і заснаваным на ім фільме «Новая эра Z», кардыцэпс прывёў да пандэміі, ператварыўшы вялікую частку насельніцтва ў зомбі.
Катэгорыя:Гіпакрэяльныя Катэгорыя:Роды грыбоў