Ірвінг Джозэф Браўн (; , Нью-Ёрк, ЗША — , Парыж, Францыя) — амерыканскі прафсаюзны і антыкамуністычны дзеяч, які згуляў значную ролю ў расколе прафсаюзнага руху падчас халоднай вайны.

Біяграфія Ірвінг Джозэф Браўн навучаўся ў Нью-Ёркскім універсітэце і Калумбійскім універсітэцеThe Most Dangerous Man, Time, 17 сакавіка 1952.. У другой палове 1930-х гадоў Браўн быў арганізатарам прафсаюза аўтамабільных рабочых. У 1940 годзе Браўн стаў арганізатарам Амерыканскай федэрацыю працы на нацыянальным узроўні.

Будучы лейтэнантам арміі ЗША, Ірвінг Браўн удзельнічаў у распрацоўцы планаў да сіцылійскай і паўднёва-французскай аперацыі падчас Другой сусветнай вайны.

Пасля Другой сусветнай вайны Браўн прыбыў у Еўропу, дзе падтрымліваў і фінансаваў стварэнне антыкамуністычных прафсаюзаў, такіх як «Рабочая сіла» і Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных.

У 1949 годзе Ірвін Браўн разам з Джэем Лаўстанам падтрымаў стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП), у процівагу Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў (САП)Frédéric Charpier, La CIA en France. 60 ans d'ingérence dans les affaires françaises, Seuil, 2008, с. 40-43. , 8 студзеня 2008, Bakchich. . У МКСП увайшлі АФТ-КВП, Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў, Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных, «Рабочая сіла», іспанскі Усеагульны саюз працоўных. Фактычна, у САП засталіся прасавецкія прафсаюзы, у той час як у МКСП былі прадстаўлены прафсаюзы капіталістычных краін.

Таксама, будучы ў Еўропе, пры фінансаванні Браўна былі сарваныя забастоўкі ў міжземнаморскіх партах супраць паставак па плане Маршала. Створаны пры яго дапамозе Камітэт міжземнаморскіх партоў перахапіў кантроль над страйкамі ў пракамуністычных прафсаюзаў у Францыі, Італіі і Грэцыі.

Знаходзячыся ў Францыі, Браўн з’яўляўся міжнародным сакратаром АФП-КВП. З 1951 па 1954 год, па заяве французскага журналіста Фрэдэрыка Шарп’е, Браўн і Лаўстан атрымлівалі фінансаванне ад ЦРУ у памеры 1 мільёна даляраў у год..

Да сваёй смерці Ірвінг Браўн працаваў на розных пасадах у дэпартаменце міжнароднага супрацоўніцтва АФП-КВП. У 1988 годзе Рональд Рэйган узнагародзіў Браўна Прэзідэнцкім медалём СвабодыHarry Kelber, « AFL-CIO’s Dark Past », 22 лістапада 2004 // laboreducator.org, а праз год Ірвінг памёр.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта