Рабочае самакіраванне — форма арганізацыі працоўнага працэсу, пры якім калектыў самастойна прымае ключавыя рашэнні па рабоце прадпрыемства.

Ідэя аб тым, што ўсе працоўныя на рабочым месцы павінны адказваць за кіраванне рабочым працэссам, з’яўлялася ў розных формах на працягу ўсёй гісторыі сацыялізму. Сярод сінонімаў, якія ўжываюцца да тэрміна «рабочае самакіраванне» можна вылучыць такія паняцці як «рабочы кантроль», «вытворчая дэмакратыя» і «вытворчая кааперацыя»Steele, David (1992). From Marx to Mises: Post-Capitalist Society and the Challenge of Economic Calculation. Open Court Publishing Company. p. 323.ISBN 978-0875484495..

Прыклады Прыкладам рабочага самакіравання з’яўляецца рэжым Ціта ў сацыялістычнай Югаславіі. Рабочае самакіраванне на прадпрыемствах сацыялістычнай Югаславіі было ўведзена законам 1950 года «Аб кіраванні дзяржаўнымі гаспадарчымі прадпрыемствамі з боку працоўных калектываў»Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 604. . Аднак, нягледзячы на рэалізацыю ідэй рабочага самакіравання ў СФРЮ, на югаслаўскіх прадпрыемствах нярэдка здараліся забастоўкіТравин Д., Маргания О. «Европейская модернизация. Глава 7. ЮГОСЛАВИЯ: ПОРОХОВАЯ БОЧКА РЕФОРМ».

У 1956 годзе ў Польскай Народнай Рэспубліцы быў прыняты закон аб рабочых саветах на прадпрыемствахПольша в XX веке. Очерки политической истории/ Отв. ред. А. Ф. Носкова. — М.:Индрик, 2012. — С. 650. .

Катэгорыя:Рабочы рух Катэгорыя:Сацыялізм Катэгорыя:Праца Катэгорыя:Левая ідэя