Кірыл Гоманаў (нар. , Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Віцебску, ва ўзросце 13 гадоў перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У студзені 2021 года далучыўся да брэсцкага «Руха», у складзе якога выступаў у юнацкім першынстве Беларусі.
У жніўні 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2022 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:2). У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года.
Міжнародная кар’ера У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2022 (2) Д1 Іслач 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач