Іван Міхнюк (нар. , Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Пінску, часам выступаў за юнацкія каманды мінскага «Дынама», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама гуляў за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 года трапіў у структуру брэсцкага «Цэнтра развіцця футбола» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк». Спачатку гуляў за дубль, а 17 верасня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (0:0). У далейшым стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года перайшоў у «Слуцк» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 13 0 2021 дубль Рух 23 0 2022 (2) Д1 Слуцк 9 0 2023 Д1 Слуцк 20 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Цэнтр футбола Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк