Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі () — вядучая шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова Казахстана.

Вядучая ўстанова сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан, якая першая прайшла дзяржаўную атэстацыю і пацвердзіла права на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці па ўсіх спецыяльнасцях і ўзроўнях. Лідар Генеральнага рэйтынгу ВНУ Казахстана, першы ў гісторыі краіны лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан «За дасягненні ў галіне якасці», дыпламант Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.

Універсітэт, будучы членам Міжнароднай Асацыяцыі універсітэтаў і сузаснавальнікам Еўразійскай Асацыяцыі універсітэтаў, першы сярод ВНУ Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі падпісаў у г. Балонні Вялікую Хартыю Універсітэтаў, паспяхова прайшоў міжнародную сертыфікацыю на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) патрабаванням міжнародных стандартаў ІСО 9000:2000 і атрымаў сведчанні найбуйнейшых сусветных сертыфікацыйных цэнтраў — Міжнароднай сертыфікацыйнай сістэмы IQNET.

Шматузроўневая сістэма адукацыі КазНУ ўключае: вышэйшую базавую адукацыю (бакалаўрыят), вышэйшую спецыяльную адукацыю, магістратуру і дактарантуру. Прыём у КазНУ ажыццяўляецца па дзяржаўных адукацыйных грантах і на дагаворнай аснове. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па больш як 180 спецыяльнасцях.

У складзе ўніверсітэта функцыянуе 16 факультэтаў, 67 кафедр, 32 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, тэхнапарк; працуюць больш за 2 тысячы прафесараў, дактароў, кандыдатаў навук і дактароў філасофіі, больш за 100 акадэмікаў найбуйнейшых акадэмій, больш за 40 заслужаных дзеячаў Рэспублікі Казахстан, каля 40 лаўрэатаў Дзяржаўных і імянных прэмій РК і 40 лаўрэатаў прэмій маладых вучоных, 47 стыпендыятаў дзяржаўных навуковых даследаванняў.

КазНУ ўключае таксама каледж, інстытут павышэння кваліфікацыі, 25 спецыялізаваных дысертацыйных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па 67 спецыяльнасцях. У навуковую інфраструктуру ўваходзяць таксама 11 цэнтраў.

Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 25 тысяч студэнтаў і магістрантаў па шматузроўневай сістэме вышэйшай прафесійнай адукацыі. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з 418 найбуйнейшымі міжнароднымі ВНУ свету па рэалізацыі сумесных міжнародных праграм навучання, абмену студэнтаў і правядзення стажыровак.

Па выніках даследавання міжнароднага рэйтынгавага агенцтва QS World University Rankings КазНУ ў 2022 навучальным годзе заняў 150 месца сярод універсітэтаў свету. У рэйтынгу QS University Rankings па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (QS University Rankings EECA 2016), КазНУ заняў 11 месца з 200. У абодвух рэйтынгах КазНУ атрымаў самую высокую адзнаку сярод усіх ВНУ Казахстана і Цэнтральнай Азіі.

Гісторыя Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (КазДУ) быў адкрыты 15 студзеня 1934 года. 19 студзеня 1934 года ў будынку былой Верненскай гімназіі (вул. Казыбек бі, 18, былая Савецкая) прыступілі да заняткаў 54 студэнты, у тым ліку 32 — фізіка-матэматычнага і 22 — біялагічнага факультэтаў.

Пасля дадатковага набору ў лютым-сакавіку 1934 года колькасць студэнтаў узрасла да 94, з якіх 48 былі казахамі. Вучэбную і навуковую працу праводзілі 25 выкладчыкаў, у тым ліку 5 прафесараў, 10 — дацэнтаў.. У верасні 1934 года былі праведзены першыя ўступныя іспыты на хімічным факультэце.

2 снежня 1934 года ўніверсітэту было прысвоена імя Кірава С. М.Казахский национальный университет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)

У 1937 годзе быў створаны першы гуманітарны факультэт — факультэт замежных моў; праз год філалагічны факультэт. У станаўленні ўніверсітэта аказалі дапамогу ВНУ Масквы, Ленінграда, Казані, Украіны. Сюды прыехалі працаваць Малюкоў І. Д., з МДУ, з Казанскага ўніверсітэта і іншыя навукоўцы.Алма-Ата. Энциклопедия. Гл.редактор Козыбаев М. К. — Алма-Ата, Гл. ред. Казахской Советской энциклопедии, 1963.

У гады Вялікай Айчыннай вайны 287 студэнтаў і супрацоўнікаў (у тым ліку 135 добраахвотнікаў) пайшлі на фронт. Студэнт удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У памяць аб загінуўшых у баях за радзіму ў навучальным корпусе № 4 збудаваны мемарыял «Слава». У гады вайны ва ўніверсітэце працавалі эвакуяваныя ў Алма-Ату член-карэспандэнт АН СССР , Догель В. А. і іншыя навукоўцы.

Падчас станаўлення ўніверсітэта ў 1930-х — 1940-х гадах з КазДУ была звязана педагагічная дзейнасць такіх значных вучоных таго часу, як Аўэзаў М. А., , Казлоўскі М. Ц., , , , Булатаў С. Я., Нейштат С. А., , Хусаінава М. З. і іншых вядомых навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

У 1941 годзе на базе Казахскага камуністычнага інстытута журналістыкі было створана аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта. Пасля цяжкіх гадоў вайны пачалі адчыняцца новыя факультэты. У 1948 годзе адкрыліся гістарычны, геолага-геаграфічны, а потым эканамічны факультэты. У 1955 годзе на базе юрыдычнага інстытута адкрыўся юрыдычны факультэт, а з фізіка-матэматычнага ўтварыліся 2 факультэты — фізічны і матэматычны. У 1963 годзе на базе эканамічнага факультэта КазДУ быў створаны «Алма-Ацінскі інстытут народнай гаспадаркі» (АІНГ),Казахский экономический университет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0) вядомы як .

У 1968 годзе ва ўніверсітэце арганізаваны філасофска-эканамічны факультэт і факультэт журналістыкі.

У 1971 годзе ўніверсітэт узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1991 годзе ўніверсітэту прысвоена імя аль-Фарабі.

9 студзеня 1993 года ўніверсітэту прысвоены статус дзяржаўнай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.

У 2009 годзе Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі патрапіў у спіс лепшых вышэйшых устаноў у свеце па версіі прэстыжнага рэйтынгу універсітэтаў «Таймс». Увайшоў у спіс 600 лепшых ВНУ з агульнай колькасці ўдзельнікаў, якіх 16000. Ва ўніверсітэце на момант траплення ў рэйтынг вучылася звыш 20 тысяч студэнтаў з розных краін блізкага і далёкага замежжа.

У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА» прысвоіла ўніверсітэту рэйтынгавы клас «С», які азначае «высокі ўзровень» падрыхтоўкі выпускнікоў.Рейтинг высших учебных заведений стран СНГ

Факультэты На дадзены момант у КазНУ існуе 16 факультэтаў: Факультэт геаграфіі і прыродакарыстання Факультэт біялогіі і біятэхналогіі Фізіка-тэхнічны факультэт Механіка-матэматычны факультэт Факультэт хіміі і хімічнай тэхналогіі Факультэт філалогіі, літаратуразнаўства і сусветных моў Факультэт журналістыкі Факультэт інфармацыйных тэхналогіі Факультэт гісторыі, археалогіі і этналогіі Факультэт філасофіі і паліталогіі Вышэйшая школа эканомікі і бізнесу Юрыдычны факультэт Факультэт усходазнаўства Факультэт міжнародных адносін Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі Факультэт медыцыны і грамадскага аховы здароўя

Рэктары Рэктары КазНУ: Фёдар Трафімавіч Аліхаў (1934—1940) (1940—1947) (1948—1953) (1953—1955) (1955—1961) (1961—1970) (1970—1986) (1986—1988) (1988—1991) (1991—2001) (2001—2008) (2008—2010) (2010—2021) (з 05.02.2021)

Катэгорыя:Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі