Пітэр дэ Малейн (, , Лондан — , Харлем) — нідэрландскі мастак-пейзажыст і гравёр Залатога веку галандскага жывапісу.
Біяграфія Нарадзіўся ў Англіі, аднак жыў і актыўна тварыў у Харлеме (Нідэрланды). Гісторыя не захавала звестак пра яго вучобу, верагодна, падарожнічаў па Італіі, але ўжо ў 1616 годзе яго імя згадваецца ў якасці майстра гільдыі Святога Лукі. У 1618 годзе здзейсніў падарожжа ў Рым. Пра яго далейшае жыццё і кар’еру вядома няшмат, але, відаць, ён жыў у Харлеме да самай смерці ў 1661 годзе.
Нідэрландскі гісторык мастацтва, мастак Арнольд Хоўбракен у кнізе «De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessen» піша, што ў Пітэра дэ Малейна быў сын, таксама Пітэр — таленавіты мастак.
Малодшы Пітэр дэ Малейн з’ехаў у Італію, пасяліўся ў Рыме, дзе стаў членам таварыства мастакоў «Пералётныя птушкі» (Bentvueghels), падпісваў свае карціны псеўданімам Тэмпест (Pietro Tempesta). У асноўным, на сваіх карцінах адлюстроўваў сцэны палявання і анімалістычныя кампазіцыі ў стылі Франса Снейдэрса.
Развіццё яго паспяховай кар’еры было спынена пасля забойства жонкі, за якое ён правёў у генуэзскай турме 16 гадоў. У 1684 годзе быў выпушчаны на волю падчас абстрэлу горада Генуя французамі падчас рэлігійных войн. Збег у Парму, дзе пражыў да канца жыцця, працягваючы пісаць карціны.
Зноскі
Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Нідэрландаў Катэгорыя:Графікі Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі-марыністы Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі XVII стагоддзя