Бязногія земнаводныя (Gymnophiona) — атрад земнаводных. Характарызуюцца крайняй спецыялізацыяй і прымітыўнасцю будовы.

Апісанне Прыстасаваны да падземнага, рыючага спосабу жыцця. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, даўжыня ад 10 см да 1-1,5 м.

Галава невялікая, лапатападобная, слаба адмежаваная ад тулава, рот ссунуты ўніз. Чэрап амаль цалкам пакрыты косткамі, якія зрастаюцца ў буйныя блокі. Вочы недаразвітыя, схаваныя пад скурай. Барабанная перапонка і сярэдняе вуха адсутнічаюць; добра развіты нюх і дотык, на галаве маецца тонкае ўцяжное шчупальца — унікальны орган, які, відаць, выкарыстоўваецца пры пошуках ежы, палавога партнёра і інш. Язык добра развіты, можа быць прымацаваны да дзёснаў. Шматлікія дробныя, загнутыя назад зубы звычайна размешчаны ў 2—4 рады на сківіцах, сашніках і паднябенных касцях. Скура голая, з колцападобнымі зморшчынамі (да 400), багата пакрыта сліззю шматлікіх залоз; у некаторых у скуры маюцца дробныя касцяныя лускавінкі.

Канечнасці і іх паясы адсутнічаюць, пазванкі (80-285) дваякаўвагнутыя, рэбры і хвост кароткія. Многія ўнутраныя органы моцна выцягнуты; звычайна левае лёгкае рэдукавана, часам цалкам. У самцоў маецца няпарны капулятыўны орган.

Пашырэнне Выдзяляюць 9 сучасных сямействаў, каля 165 відаў. Распаўсюджаны ў вільготных тропіках і прылеглых шыротах у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, на Сейшэльскіх астравах, у Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі (няма на Мадагаскары, у Новай Гвінеі і Аўстраліі).

Большасць жыве ў вільготнай глебе па берагах рэк і азёр, некаторыя — у вадзе. Перасоўваюцца па зямлі, змеепадобна выгінаючы цела.

Выкапнёвыя знаходкі вельмі рэдкія. Продкамі бязногіх земнаводных маглі быць палеазойскія стэгацэфалы атрада Microsauria.

Асаблівасці біялогіі Сілкуюцца глебавымі і іншымі беспазваночнымі.

Апладненне ўнутранае. Адкладаюць 5-30 яец, з якіх у адных відаў выводзяцца лічынкі з жабернымі шчылінамі (без вонкавых жабраў) і спінным плаўніком, знікаючым пасля метамарфоза ў вадзе, у іншых відаў з яйца выходзіць сфарміраваная асобіна (прамое развіццё). Для большасці відаў характэрна жыванараджэнне, калі ікрынкі развіваюцца ў целе самкі.

Класіфікацыя

Бязногія земнаводныя (Gymnophiona) падзяляюць на 10 сучасныхWilkinson, M.; San Mauro, D.; Sherratt, E.; Gower, D. J. (2011). A nine-family classification of caecilians (Amphibia: Gymnophiona). Zootaxa 2874: 41-64. Полный текст і 1 выкапневае сямейства: Сямейства (11 відаў, Паўднёвая Амерыка) Род (8 відаў) Род (3 віды) Сямейства (50 відаў, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія) Род (5 відаў) Род (38 відаў) Род (7 відаў) Сямейства (6 відаў, Афрыка) Род (3 віды) Род (3 віды) Сямейства (9 відаў, Афрыка) Род (7 відаў) Род (2 віды) Сямейства (42 віды, Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка) Род (33 віды) Род (9 відаў) Сямейства (13 відаў, Паўднёвая Амерыка) Род (1 від) Род (8 відаў) Род (1 від) Род (1 від) Род (2 віды) Сямейства (20 відаў, Сейшэльскія астравы, Індыя, Афрыка) Род (10 відаў) Род (3 віды) Род (2 віды) Род (1 від) Род (2 віды) Род (1 від) Род (1 від) Сямейства (1 від, Індыя)Kamei, R. G.; San Mauro, D.; Gower, D. J.; Van Bocxlaer, I.; Sherratt, E.; Thomas, A.; Babu, S.; Bossuyt, F.; Wilkinson, M.; Biju, S. D. (2012). «Discovery of a new family of amphibians from Northeast India with ancient links to Africa». Proc. R. Soc. B. «New amphibian family find for India». BBC News. February 22, 2012. «New amphibian family found in India». CBC News. 21 February 2012. Род (1 від, Індыя) Сямейства (19 відаў, Паўднёвая Амерыка) Род (2 віды) Род (1 від) Род (1 від) Род (7 відаў) Род (2 віды) Род (2 віды) Род (5 відаў) Сямейства (13 відаў, Афрыка, Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка) Род (7 відаў) Род (3 віды) Род (2 віды) Род (2 віды) Сямейства The Paleobiology Database: Eocaeciliaidae Род Від incertae sedis Род The Paleobiology Database: Rubricacaecilia Від

Літаратура Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Катэгорыя:Атрады земнаводных