Леанід Мікалаевіч Шчагроў (нар. , Уштобэ, Каратальскі раён, Алмацінская вобласць, КазАССР) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут (1955).
Працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1965—1972, дацэнт кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1972, загадчык кафедры хіміі), Нацыянальным аграрным універсітэце Украіны (у 1978—1999 — загадчык кафедры неарганічнай і аналітычнай хіміі).
Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія фасфатаў і поліфасфатаў двухвалентных металаў.
Бібліяграфія Исследование физико-химических превращений в технологии дегидратированных фосфатов двухвалентных металлов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 340 / Щегров Л. Н. — Ленинград, 1972. Исследования в области основных хлоридов четырехвалентного титана : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Щегров Л. Н. — Свердловск, 1962.
Літаратура Шчагроў Леанід Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 373. Кафедра технологии неорганических веществ и общей химической технологии // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 203—209.
Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны