Александрыя () — горад у Мунтэніі (Паўднёвая Румынія), адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тэлеарман. Транспартны вузел. Заснаваны на правым беразе ракі Ведзя ў 1834 годзе па просьбе жыхароў Маўродзіна як чыгуначная станцыя, якая злучыла б іх з дунайскім портам Зімніча. У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала , у гэты час горад быў вядомы як цэнтр гандлю збожжам.
У канцы 1960-х гадоў аснову эканомікі горада складалі мукамольная прамысловасць, металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, а таксама першасная апрацоўка лёну і канапель. У 1986 годзе колькасць насельніцтва складала 53 тыс. чалавек, асновай эканомікі з’яўляліся машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Тэлеарман Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1834 годзе