Фэгэра́ш () — горны масіў у Паўднёвых Карпатах.
Масіў знаходзіцца ў самым цэнтры Румыніі, у ім размешчаны найвышэйшыя вяршыні краіны — Малдавяну (2543, 2544 м), Негою (2535 м), Вішця-Марэ (2527 м) і Леспезі (2522 м). Прасціраецца Фэгэраш прыкладна на 60 км паміж далінай Олта і вытокамі ракі Дымбавіца.
Геалагічна масіў складзены крышталічнымі пародамі. Схілы пакрыты букавымі, дубовымі і хвойнымі лясамі да вышыні каля 1700 м, вышэй — горныя лугі. На вышыні вышэй за 2000 м размешчана некалькі адносна буйных ледавіковых азёр.
Праз масіў праходзіць Трансфэгэрашская шаша, якая злучае Валахію і Трансільванію.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Горныя масівы Катэгорыя:Горы Румыніі Катэгорыя:Карпаты