Марыя Радзéвіч (Радзевічоўна) (; 30 студзеня (11 лютага) 1863, вёска Пянюга, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя ― 6 лістапада 1944, в. Жалязна, Скернявіцкі павет, Лодзінскае ваяводства, Польшча) ― польская пісьменніца, грамадская дзяячка, тэасафіня.

Біяграфія Нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў 1863 годзе. Бацькі, Генрык Радзевіч і Амелія з Куранецкіх за дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863 года, якая выявілася ў захоўванні зброі, былі сасланы ў Сібір, а маёнтак канфіскаваны. Маці, як выключэнне, дазволілі гадаваць дзіця да 2 месяцаў, па іншай версіі — да 10 дзён, затым Марыю аддалі пад апеку сваякам. У 1871 годзе, пасля амністыі, бацькі вярнуліся з Сібіры і пасяліліся ў Варшаве, дзе аказаліся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Марыя пачала працаваць, давала прыватныя заняткіCecylia Walewska: Maria Rodziewiczówna. Twórczość, życie, czyn. Szkic syntetyczny. W dniach jubileuszowych czterdziestolecia pracy pisarskiej i działalności społecznej autorki. Warszawa: 13 III 1927 r..

У 1875 годзе Генрык Радзевіч атрымаў у спадчыну маёнтак Грушава на Палессі ад свайго бяздзетнага брата Тэадора, што забяспечыла адносны дабрабыт сям’іAnna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931..

Марыя вучылася ў Варшаве ў пансыянаце Кучынскай. У канцы 1876 годзе пачала вучыцца ў Язлоўцы, у пансыянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, што адбілася на ўсім яе жыцці. Пад уплывам настаяцельніцы Марцэліны Дароўскай стала пісаць вершы («Кветка лотасу»). Праз тры гады вярнулася ў сям’юAnna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931..

У 1881 годзе, пасля смерці бацькі, атрымала ў спадчыну маёнтак Грушава і паступова ўзяла кіраванне ім у свае рукі. У 1887 годзе фармальна стала гаспадыняй маёнткаKurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863—1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973..

У сярэдзіне 1890-х гадоў пісьменніца некаторы час жыла ў маёнтку ў саюзе з Гэленай Вейхерт, яе называюць першай буч у польскай літаратурыTomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014.. Марыя коратка стрыглася, апраналася па-мужчынску. Пасля яны пераехалі ў Варшаву, працягваючы гаспадарыць у Грушаве. Шмат падарожнічалі разам (Рым, Рыўера, Мюнхен, Швецыя, Нарвегія)Tomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014..

У Варшаве Радзевіч працягвала ў зімовыя месяцы жыць з Гэленай Вейхерт, тым часам як у Грушаве ў 1919 годзе месца Вейхерт заняла іншая жанчына, прадстаўленая як далёкая сваячка і партнёрка пісьменніцы — Ядвіга Скірмунт. Гэтыя адносіны былі апісаны Ядвіга Скірмунт у мемуарах нямецкім словам Wahlverwandtschaft, што азначае «духоўнае сваяцтва» / «сваяцтва па выбары»Skirmunttówna J., Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie, rkps Ossolineum nr 14052 II.. Іх аб’ядноўвала і агульная праца над польскім нацыянальным адраджэннем на Палессі. Праз тое, што часта жыла ў ізаляцыі ў палескім маёнтку атрымала мянушку «зубр у спадніцы»Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html.

У 1905 годзе пачала актыўную грамадскую дзейнасць, бо сацыяльная напружанасць, беднасць працоўных вельмі траўмавалі яе. У 1906 годзе заснавала жаночае таемнае таварыства «Унія». Унесла ўклад у адкрыццё прадуктовай крамы ў Варшаве і крамы народных тавараў. У час Першай сусветнай вайны ў Варшаве ўдзельнічала ў арганізацыі ваеннага шпіталя, а таксама дапамагала ў арганізацыі танных кухняў для інтэлігенцыі і брацкай акадэмічнай дапамогі. У 1915 годзе ненадоўга вярнулася ў Грушава, клапацілася пра бежанцаўJadwiga Skirmuntt, Pani na Hruszowej. Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie. Wstęp i opracowanie Grażyna Łaptos, Wydawnictwo Alfa, Warszawa 1994.

Была сяброўкай Варшаўскага тэасафічнага таварыстваWłodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html.

У кастрычніку 1939 годзе збегла з Грушава, занятага Чырвонай Арміяй. Яе дом быў разрабаваны, а бібліятэка спалена. Некаторы час разам з Ядвігай Скірмунт знаходзілася ў перасыльным лагеры ў Лодзі, клапацілася пра сулагернікаў і заслужыла іх любоў. Апошнія гады жыла ў Варшаве, у беднасці. Падчас Варшаўскага паўстання яе апекавалі сябры і паўстанцыA.O.: Dwór w Hruszowej i jego słynna mieszkanka, Maria Rodziewiczówna, https://www.radzima.org/pl/object/6050.html.

Увосень 1944 года памерла ад пнеўманіі. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у ВаршавеWielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402..

Творчасць Першыя літаратурныя навелы «Гама пачуццяў» і «З блакноту рэпарцёра» Марыя Радзевіч апублікавала пад псеўданімам Mario ў адным з польскіх часопісаў. А ў 1884 годзе пад гэтым псеўданімам пісьменніца друкуе апавяданні «Язон Баброўскі» і «Farsa pany»Kazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935..

Сапраўдная папулярнасць да Марыі Радзевіч прыйшла пасля перамогі ў літаратурным конкурсе часопісу «Swit», дзе яна апублікавала сваю аповесць «Страшны дзядуня», якая была надрукавана на старонках львоўскага «Dzienika Lwowskego», а затым у кніжным выдавецтве ў Варшаве. Аповесць выйшла з друку, калі аўтарцы было дваццаць гадоў. Нягледзячы на некаторую наіўнасць, надуманасць сітуацый, аповесць прываблівала тады чытачоў сваёй навізной і шчырасцю. Здзіўляла багаццем фантазіі маладой пісьменніцы, яе ўменне трымаць у напружанасці чытачоў, заінтрыгаваць іх, арганічна ўвесці ў твор элемент таямнічасціСяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі, Праца, 7.11.2020 г., https://zelwa.by/maryya-radzevich-polskaya-pismennica-z-zelvenskimi-karanyami/ .

Аўтар рэалістычных раманаў з сентыменталісцкай, псіхалагічнай і этычнай тэндэнцыяй у жыцці ўсходнепольскай шляхты і інтэлігенцыі ў XIX і XX стагоддзях. Спявачка этасу польскай шляхты Крэсаў. Яе творы часта ідэалізавалі вясковае жыццё ў лясной глушы і палескае сялянстваKazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935..

Апублікавала каля 30 кніг; за прадукцыйнасць яе празвалі «Сянкевіч у спадніцы»Kurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863—1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973..

Паводле яе твораў быў зняты шэраг кінафільмаў: «Фларыян» (1938), «Верас» (1938) і «Паміж вуснамі і краем келіха» (1987), серыял «Лета лясных людзей» (1985)Wielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402..

Марыя Радзевіч і Беларусь Жыццё пісьменніцы звязана з Беларуссю. Спачатку з Зэльвеншчынай, дзе яна нарадзілася, потым з Палессем. Большую частку жыцця пісьменніца правяла ў маёнтку Грушава Кобрынскага павета, дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў ВаршавеСяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі , Праца, 7.11.2020 г., .

У многіх творах закранала беларускую тэматыку, апісвала жыццё вяскоўцаў, а таксама хараство беларускай прыроды, заўсёды спачувальна ставілася да беларускага сялянстваЗміцер Бартосік, Марыя Радзевіч — забытая пісьменніца міжваеннага часу, Радыё Свабода, 15 жніўня 2013, https://www.svaboda.org/a/26351136.html.

Кнігі Марыі Радзевіч у перакладзе на беларускую мову ў Беларусі не выдавалісяСяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч — польская пісьменніца з зэльвенскімі каранямі , Праца, 7.11.2020 г., .

Творы Gama uczuć (1882)

Straszny dziadunio (1887)

Dewajtis (1889)

Kwiat lotosu (1889)

Szary proch (1889)

Między ustami a brzegiem pucharu (1889)

Ona (1890)

Błękitni (1890)

Nowele (1890: Między ustami a brzegiem pucharu i Farsa panny Heni

Nowele (1890, nowele: Jazon Bobrowski, Pierwsza kula, Nad program, Historia o białym wole, Filantrop)

Obrazki (1891, nowele: Złota dola, Na wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca)

Hrywda (1891)

Czarny bóg. Powieść na tle współczesnego zamętu (1892)

Anima vilis (1893)

Lew w sieci (1893)

Pożary i zgliszcza (1893)

Na fali (1894)

Z głuszy (1895, nowele: Noc, Ul, Z tamtej strony, Czarna woda, Młyn Archipa, Na starej choinie, Wpisany do heroldii, Zachód, Pro memoria, Piaski, Szwed, Rozdroże, Posłaniec, Zagony, Czajki)

Jerychonka (1895)

Ryngraf (1895)

Na wyżynach (1896)

Klejnot (1897)

Kądziel (1899)

Barcikowscy (1900)

Gry i zabawy towarzyskie w pokoju oraz na wolnem powietrzu, zebrała i ułożyła Marja Weryho — mała encyklopedia gier i zabaw dziecięcych

Magnat (1900)

Nieoswojone ptaki (1901)

Wrzos (1903)

Macierz (1903)

Światła (1904, 1929; nowele: Światła, Złe, Na tokach, Skręt, Wydaleni, Pięć koron, Skrzypek, Surma, Drwal, Siódmy syn, Tajemniczy medalik, Wrażenia i przeżycia — Lato 1915)

Czahary (1905)

Ragnarök (1906)

Joan VIII, 1−12 (1906)

Byli i będą (1908)

Rupiecie (1908, 1909, nowele: Rupiecie, Triumfator, Kamienie, Tutejszy, Tak zwani «Głupi», Ciotka, Lamus, Jan Borucki, Bajka o głupim Marcinie, Hryc, Bagno, «Wołowy czerep», Dobra służba)

Jaskółczym szlakiem (1910)

Kamienie. Ciotka. Wpisany do heroldii (1910)

Atma (1911)

Barbara Tryźnianka (1914)

Czarny chleb (1914, 1930, nowele: Złota dola, Na Wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca, Czarny chleb, Jezioro, Kolega Szoll, Pierścień, Starzec, Pierwsza kula, Jedna droga)

Bajka o głupim Marcinie. Nowela (1917)

Lato leśnych ludzi (1920)

Niedobitowski z granicznego bastionu (1926, nowele: Niedobitowski z granicznego bastionu, Tydzień u Niedobitowskich, Niedobitowscy płacą, Sprawa jednorurki nr 3080, Przekroczenie obowiązujących ustaw, Obywatel Kuźma Suprunik, § 4, Czterech małych Mystkowskich, Jutrznia, Świętek)

Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)

Dwie Rady: Rada Narodowa 1915, Rada Koronna 1925 (1931)

Gniazdo Białozora (1931).

Недатаваныя творы

Pleśń (nowela)

Róże panny Róży (nowelka)

Kozacza dusza [неапублікаваны твор].

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы XX стагоддзя Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі