Коммерсантъ — расійская грамадска-палітычная штодзённая газета, якая выходзіць з панядзелка па суботу. Сярэдні тыраж складае 61 тысячу экзэмпляраў. Уладальнік — бізнесмен Алішэр Усманаў.
Газета выдаецца з 1989 года. Газета асвятляе палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя тэмы. Існуе таксама англамоўная версія навінавага сайта выданняkommersant.co.uk . З 2010 года таксама вяшчае радыё «Коммерсантъ FM», звязанае з навінавым профілем штодзённай газеты.
Галоўны офіс газеты знаходзіцца ў Маскве.