Шэрстакрылы (Dermoptera) — атрад пла­цэн­тар­ных мле­какормячых, уключае толькі 2 віды.

Апісанне Даўжыня цела 36-43 см, хваста — 22-27 см, маса 1-1,7 кг. Галава з падоўжанай пысай, вушы кароткія, амаль безвалосыя, вочы вялікія, на­кіраваны ўперад. Падэшвы лап з дыскавымі прысоскамі. Ад шыі ўздоўж усяго цела цягнецца скурыстая лятальная перапонка, якаая прымацавана да пярэдніх і задніх канцавін і заканчваецца ля кончыка хваста. Поўсць рабая, кароткая, густая, мяккая.

Пашырэнне Вядомы з верх­няга па­леацэна і ніжняга эацэна Паўночнай Аме­рыкі.

Пашыра­ны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у раўнінных трапічных лясах на дрэвах.

Асаблівасці біялогіі Прыстасаваныя да пла­ніруючага палёту, робяць скачкі на адлегласць да 140 м. Па галінах пе­рамяшчаюцца, падве­сіўшыся спіной уніз. Ак­тыўнасць начная.

Кормяцца лісцем, пладамі і насеннем рас­лін.

Сам­ка нараджае адно дзіцяня і на працягу пер­шых шасці месяцаў но­сіць яго на бруху.

Ахова Згодна Чырвонаму спісу МСАП, стан абодвух відаў не вы­клікае засцярогі.

Катэгорыя:Атрады млекакормячых