Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар» — прадпрыемства абутковай прамысловасці Беларусі.
Гісторыя У 1930 годзе ў Магілёве быў заснаваны гарбарны завод. У гады Вялікай Айчыннай вайны частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). У 1944 годзе завод адноўлены. У 1948—1955 гадах рэканструяваны і расшыраны. У 1957 годзе уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх.
З 1992 года арэнднае прадпрыемства, а з 1997 года — адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар».
23 мая 2013 года Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці прыняло рашэнне аб узяцці пад варту дырэктара прадпрыемства Галіну Вішнявецкую, якая падазравалася ў буйным крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Праз год было скончана папярэдняе следства па крымінальнай справе і былому кіраўніку прад'яўлена канчатковае абвінавачванне па наступных складах злачынстваў: «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі здзейснены ў асабліва буйным памеры» і «перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў».
У красавіку 2015 года эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў банкрутам прадпрыемства і адкрыў ліквідацыйную вытворчасць. У маі прадпрыемства канчаткова было закрыта. Як паведамілі на прадпрыемстве, складаная эканамічная сітуацыя на заводзе выклікана вялікай закрэдытаванасцю (каля 30 млрд. беларускіх рублёў), зношанасцю абсталявання і адсутнасцю абаротных сродкаў з-за дэвальвацыі беларускага рубля.
Прадукцыя Асноўная прадукцыя прадпрыемства: юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Літаратура
Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Кампаніі, скасаваныя ў 2015 годзе Катэгорыя:1947 год у Магілёве Катэгорыя:Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў) Катэгорыя:Гарбарная прамысловасць