Канаан Садзінда Банана (, , Эсігадзіні, Паўднёвая Радэзія — , Лондан, Вялікабрытанія) — першы Прэзідэнт Зімбабвэ (18 красавіка 1980 — 31 снежня 1987). Дзеяч вызвольнага руху ў Радэзіі і Афрыканскага нацыянальнага саюза Зімбабвэ, пастар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сельскай камуне Эсігадзіні недалёка ад г. Булавая. Пасля заканчэння сярэдняй школы два гады вывучаў багаслоўе ў семінарыі і ў 1962 годзе атрымаў сан святара метадысцкай царквы. Некалькі гадоў служыў святаром. Пазней атрымаў ступень магістра тэалогіі. У 1974—1975 гадах вучыўся ў семінарыі ў ЗША.
З канца 1960-х да 1975 года жыў у эміграцыі ў ЗША.
У пачатку 1970-х гадоў уступіў у нацыяналістычную арганізацыю Аб’яднаны Афрыканскі нацыянальны савет (ААНС), якая змагалася супраць кіруючага рэжыму Яна Сміта легальнымі сродкамі. Быў віцэ-прэзідэнтам выканаўчага камітэта ААНС. У 1975 годзе быў арыштаваны.
У канцы 1976 года пасля правалу Жэнеўскай канстытуцыйнай канферэнцыі па Радэзіі парваў з ААНС і публічна выступіў супраць палітыкі яе лідара біскупа А. Музарэвы.
У 1977 годзе стаў сакратаром інфармацыйнага аддзела Руху народа — унутранага крыла апазіцыйнай кіруючаму рэжыму марксісцкай партыі ЗАНУ, якую ўзначальваў Р. Мугабэ. Актыўна ўдзельнічаў у барацьбе за звяржэнне расісцкага рэжыму. Пасля забароны Руху народа ў 1977 годзе быў арыштаваны і прабыў 2 гады ў зняволенні.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Зімбабвэ 11 красавіка 1980 года парламентам краіны быў абраны першым прэзідэнтам незалежнай дзяржавы. У 1982 годзе быў прыняты асобны закон, які забараняў грамадзянам краіны жарты, якія тычацца яго прозвішча.
Пасля сыходу з пасады прэзідэнта быў дыпламатам пры Арганізацыі афрыканскага адзінства (у прыватнасці, удзельнічаў у перамовах па спыненні крызісу ў Ліберыі) і ўзначальваў рэлігійны факультэт зімбабвійскага ўніверсітэта.
З’яўляецца аўтарам афрыканскай версіі малітвы Ойча наш: «Ойча наш, навучы нас патрабаваць сваю долю золата і даруй нам за нашу кемнасць…»Русский репортёр. 2010. № 23. С. 49..
У 1997 годзе быў арыштаваны і ў 1998 годзе асуджаны па абвінавачванні ў сексуальным гвалце і садаміі, вылучаных у ходзе судовага працэсу аб забойстве яго былога целаахоўніка. Быў прызнаны вінаватым у адзінаццаці эпізодах. Вызвалены з-пад арышту пад заклад і збег у ПАР. Адмаўляў усе абвінавачванні, заявіўшы, што вылучаныя супраць яго абвінавачванні і паказанні былі «паталагічнай хлуснёй» з мэтай знішчыць яго палітычную кар’еру. Аднак пасля асабістай сустрэчы з прэзідэнтам ПАР Н. Мандэлай у снежні 1998 года вярнуўся на радзіму, дзе 18 студзеня 1999 года быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення (з іх 9 гадоў — умоўна) і пазбаўлення царкоўнага сану. Знаходзіўся ў зняволенні 6 месяцаў (яго жонка ў 2000 годзе атрымала палітычны прытулак у Вялікабрытаніі).
Памёр ад раку 10 лістапада 2003 года ў Лондане.
Спасылкі
Африкана.ру — Африканские новости — Умер Канаан Банана Canaan Banana The Rev Canaan Banana
Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Асуджаныя за педэрастыю Катэгорыя:Прэзідэнты Зімбабвэ