«Народная пе́сенька з ваколіц Ві́льні» () — верш Уладзіслава Сыракомлі на матыў беларускай народнай песні «Паехаў сынок аж на Украіну…».

Калі верш паходзіў з канкрэтнай фальклорнай крыніцы або правобраза, паэт не даваў яму ніякай назвы, а пазначаў, што гэта народная песня, таму гэты твор так і называецца. Паводле Вінцэся Каратынскага, гэты твор — «дакладнае паўтарэнне асновы народнай песні, вядомай па ўсёй Літве, не толькі ў ваколіцах Вільні».

Першакрыніца верша была ў свой час апублікаваная Янам Чачотам у «Вясковых песеньках з-над Нёмна і Дзвіны» (1846), але, як заўважае Уладзімір Мархель, няма звестак пра наяўнасць гэтай кнігі у асабістай бібліятэцы песняра, таму, на ягоную думку, можна меркаваць, што песню Сыракомля ведаў з гэтай кнігі, але за аснову ўзяў іншы варыянт. Як правобраз песню «Паехаў сынок аж на Украіну…» прапанаваў часопіс «Litwa i Ruś» у 1912 г.

Станіслаў Цывінскі адзначаў, што Сыракомля апусціўшы чатыры радкі арыгінальнай песні (пра тое, у што маці апранала сына і нявестку і як везла іх на могілкі), змякчыў арыгінал. Уладзімір Монах таксама заўважае, што пясняр абыйшоў «шурпатасць і прымітывізм» арыгіналу, каб узмацніць дыдактызм імаральныя сентэнцыі.

Уладзімір Мархель акцэнтуе ўвагу на тым, што Сыракомлеў верш таксама мае дапаўненні: з’явіліся 2 дадатковыя заключныя радкі пра каханне. Таксама ў творы адсутнічае Украіна, але з’яўляецца дэталь, што сын не спытаў у маці дазволу на шлюб і не пакланіўся ёй, чаго ў песні няма. На думку даследчыка, Сыракомля ўлічваў іншыя варыянты песні, якіх ў зборніку народных балад «Балады» (1977) агулам 73 варыянты.

Пераклады На беларускую мову верш перакладаў Васіль Сёмуха.

Літаратура

Катэгорыя:Вершы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1860 года Катэгорыя:Вершы на польскай мове