Пётр Андрэевіч Капітула (, в. Вялікі Бор, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 4 ліпеня 1936 года ў в.Вялікі Бор Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыльнасць «Бухгалтарскі ўлік у прамысловасці», 1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1965).

Працаваў у Мінскім механічным заводзе імя С. І. Вавілава (з 1960, эканаміст, начальнік планава-дыспетчарскага бюро цэха), Інстытуце эканомікі АН БССР (з 1965, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994—2000, начальнік аналітычнага цэнтра, памочнік Прэзідэнта), замежным прадпрыемстве «Лукойл-Беларусь» (з 2001, саветнік старшыні савета дырэктароў), Вышэйшай школе кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (з 2003, кафедра эканомікі і кіравання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя, метадалогія, ацэнка і планаванне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; макра- і мікраэканамічная стабілізацыя.

Памёр 25 студзеня 2016 года.

Бібліяграфія Эффективность общественного производства (теория и методология оценки планирования, стимулирования) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Капитула Петр Андреевич. — Минск, 1986. Научно-технический прогресс и интенсификация производства / И. А. Михайлова-Станюта, П. А. Капитула. ― Минск, 1986.форма імя па бацьку Капітулы «Аляксеевіч» — памылковая.

Літаратура Капітула Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 27. Капитула Петр Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 870—871. Капитула Петр Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 66. Капитула Петр Андреевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 97.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі