Каралі Нуменора () — правіцелі аднаго з каралеўстваў людзей у легендарыуме Толкіна.
Усе гады жыцця і праўлення (акрамя асобна адзначаных) адносяцца да Другой Эпохі Серадзем’я.
Храналогія кіравання №Кароль / КаралеваДаты жыццяДаты кіравання1. Эльрас Тар-Міньятур 532 I — 442 II 32 — 4422. Вардамір Ноліман 61 — 471 442 (дэ юрэ)3. Тар-Амандзіль 192 — 603 442 — 5904. Тар-Элендзіль 350 — 751 590 — 7405. Тар-Менельдур 543 — 942 740 — 8836. Тар-Алдарыён 700 — 1098 883 — 10757. Тар-Анкалімэ 873 — 1285 1075 — 12808. Тар-Анарыён 1003 — 1404 1280 — 13949. Тар-Сурыён 1174 — 1574 1394 — 155610. Тар-Тэльперыэн 1320 — 1731 1556 — 173111. Тар-Мінасцір 1474 — 1873 1731 — 186912. Тар-Кір’ятан 1634 — 2035 1869 — 202913. Тар-Атанамір 1800 — 2221 2029 — 222114. Тар-Анкаліман 1986 — 2386 2221 — 238615. Тар-Тэлемайтэ 2136 — 2526 2386 — 252616. Тар-Ванімельдэ 2277 — 2637 2526 — 2637— Тар-Андукал 2286 — 2657 2637 — 265717. Тар-Алкарын 2406 — 2737 2657 — 273718. Тар-Калмакіль 2516 — 2825 2737 — 282519. Тар-Ардамін 2618 — 2899 2825 — 289920. Ар-Адунахор 2709 — 2962 2899 — 296221. Ар-Зімратон 2798 — 3033 2962 — 303322. Ар-Сакалтор 2876 — 3102 3033 — 310223. Ар-Гімільзор 2960 — 3177 3102 — 317724. Тар-Паланцір 3035 — 3255 3177 — 3255— Тар-Мірыель, Ар-Зімрафель 3117 — 3319 3255 — 331925. Ар-Фаразон 3118 — 3319 3255 — 3319
Каралі Нуменора
Эльрас Тар-Міньятур Э́льрас () Тар-Мі́ньятур (; 532 П. Э. — 442 Д. Э.) — , сын Эарэндзіля і Эльвінг, малодшы брат-блізнюк Элранда Паўэльфа. У супрацьлегласць свайму брату абраў лёс людзей і стаў першым каролём Нуменора (32—442).
Эльрас нарадзіўся ў 532 годзе Першай Эпохі. Разам з маці, бацькам і братам жыў у Гаванях , калі Эльвінг адмовілася аддаць . У выніку кровапралітнай бітвы яны захапілі Гавані, але Эльвінг з Сільмарылем збегла да Эарэндзіля. Яны не вярнуліся за сынамі, якіх узяў на выхаванне адзін з сыноў Феанара, , палюбіўшы дзяцей як сваіх уласных.
Пасля Вайны Гнева, як адзін з паўэльфаў, Эльрас меў права выбраць свой лёс: быць смяротным ці эльфам. Эльрас абраў лёс смяротных, у той час як Элранд абраў несмяротнасць. Як сын Эарэндзіля, Эльрас мог жыць нашмат даўжэй за ўсіх людзей, але яго нашчадкам быў дадзены карацейшы тэрмін жыцця (хоць і доўгі ў параўнанні з іншымі дунэдайн).
У якасці ўзнагароды за вернасць у вайне з падаравалі людзям-эдайн востраў, які знаходзіўся паміж Серадзем’ем і Аманам. Гіл-Эстэль прывяла Эльраса і выжылых людзей на востраў Элена, дзе яны заснавалі каралеўства Нуменор. У 32 годзе Другой Эпохі Эльрас узышоў на трон Нуменора ў горадзе Арменелас. Ён узяў троннае імя на квэнья Тар-Міньятур, якое азначае «вярхоўны першы кіраўнік». Выбіраць троннае імя стала традыцыяй, якой трымалася большасць наступных каралёў Нуменора. Эльрас быў нашчадкам кіраўнікоў усіх трох Дамоў Эдайн, рэшткі якіх сфарміравалі насельніцтва Нуменора. Адпаведна, ён і яго нашчадкі валодалі рэліквіямі вялікіх герояў і кіраўнікоў Першай Эпохі: пярсцёнкам Барахіра, сякерай Туара, лукам Брэгара і мячом Цінгала Аранрутам.
Эльрас кіраваў 410 гадоў, пакуль добраахвотна не пакінуў трон і не пайшоў з жыцця ў 442 годзе Другой Эпохі ва ўзросце 500 гадоў.
Вардамір Ноліман Ва́рдамір Но́ліман (; 61 — 471) — старэйшы сын Эльраса Тар-Міньятура, другі кароль Нуменора (442).
Вардамір нарадзіўся ў 61 годзе Другой Эпохі ў сям’і Эльраса, першага караля Нуменора. У Вардаміра былі малодшыя браты: Манвендзіль і Атаналкар, а таксама сястра Ціндоміэль. Вардамір быў выдатным вучоным свайго часу, чыім жаданнем заўсёды было спазнаваць, а не кіраваць. Калі ў 442 годзе памёр Эльрас, Вардамір не прыняў скіпетра (але намінальна кіраваў 1 год, і ў спісах каралёў яго ўказваюць як Тар-Вардаміра). Ён перадаў кіраванне сыну, Амандзілю. На момант смерці бацькі Вардаміру быў 381 год, і ён не нашмат яго перажыў, памёршы ў 471 годзе ва ўзросце 410 гадоў. У Вардаміра было 3 сыны: Амандзіль, Аўлендзіль і Ноландзіль, а таксама дачка Вардзільмэ.
Тар-Амандзіль Тар-Ама́ндзіль (; 192—603) — сын Вардаміра Нолімана, трэці кароль Нуменора (442—590).
Уступіў на пасад Нуменора адразу пасля адрачэння бацькі, які не пажадаў быць каралём пасля смерці Эльраса Тар-Міньятура. Тар-Амандзіль адрокся ад Скіпетра ў 590 годзе, і на трон узышоў яго сын Тар-Элендзіль. Памёр Тар-Амандзіль праз 13 гадоў у 603 годзе ва ўзросце 411 гадоў.
Тар-Элендзіль Тар-Эле́ндзіль (; 350—751) — сын Тар-Амандзіля, чацвёрты кароль Нуменора (590—740).
Тар-Элендзіль быў мудрацом і таленавітым вучоным, яго таксама называлі Пармайтэ («кніжнік» або даслоўна — «кнігарукі»), бо сваімі рукамі ён стварыў мноства кніг і запісаў шмат паданняў, сабраных яго дзедам Вардамірам Ноліманам, але, у адрозненне ад яго, ён стаў кіраўніком Нуменора.
Падчас кіравання Тар-Элендзіля Веантур, капітан судоў караля, стаў першым з нуменорцаў, хто прыплыў з вострава ў Серадзем’е. Здарылася гэта ў 600 годзе. Ён прыплыў у Мітланд на караблі Энтулесэ і сустрэўся з Вярхоўным каралём нолдар-выгнаннікаў Гіль-Галадам. Дачка Веантура, Алмарыян, выйшла замуж за Тар-Менельдура, і іх сын Алдарыён атрымаў у спадчыну любоў дзеда да мора.
Вядома, што ў Тар-Элендзіля былі дзве дачкі: старэйшая — Сільмарыэн (ад яе пайшла дынастыя Лордаў Андуніэ) і малодшая — Ісільмэ. У Ісільмэ не было дзяцей, а ў Сільмарыэн былі, таму род Эльраса раскалоўся на дзве галіны. Сільмарыэн павінна была стаць першай кіруючай каралевай Нуменора, але калі Тар-Элендзіль быў ужо пажылым, у яго нарадзіўся сын Тар-Менельдур. Пасля смерці бацькі ён стаў каралём, але пярсцёнак Барахіра і меч Нарсіль атрымала на захаванне Сільмарыэн. І ў далейшым гэтыя рэліквіі апынуліся ў Арагорна II Элесара, як нашчадка Сільмарыэн.
Кіраваў Тар-Элендзіль на працягу 150 гадоў і перадаў скіпетр сыну Тар-Менельдуру ў 740 годзе, памёр ён у 751 годзе.
Тар-Менельдур Тар-Мене́льдур (; 543—942) — малодшае дзіця і адзіны сын Тар-Элендзіля, пяты кароль Нуменора (740—883).
Ён завязаў цесныя ўзаемаадносіны з Лінданам. Гіль-Галад паведаміў каралю аб тым, што на ўсходзе Серадзем’я жыве мноства людзей, якія адкідаюць і эльфаў, і Мелькара, і жывуць пад кіраўніцтвам найбольш адукаваных вастакаў. Тады Менельдур і яго сын Алдарыён заснавалі флот Нуменора і высадзіліся на беразе заліва Белфалас, выгналі вастакоў-кіраўнікоў і пачалі дарыць народам Серадзем’я асвету, а тыя сталі называць іх багамі. Улада і мудрасць Нуменора і дружалюбных да яго людзей ахоплівала ўсё ўзбярэжжа і крыху заглыблялася ў раёне Харондара (Паўднёвага Гондара).
Аднак у зямлі Мордара ўзрастала ўлада Саўрана, і вастакі падпарадкоўваліся яму. І хоць у прыбярэжных раёнах панавала ўлада Нуменора, паўночныя тэрыторыі былі захоплены оркамі. Пра гэта паведаміў Менельдуру Гіль-Галад, але Менельдур стаміўся ад царскіх спраў і ў 883 годзе перадаў скіпетр Алдарыёну.
Тар-Алдарыён Тар-Алда́рыён (; 700—1098) — сын Тар-Менельдура, шосты кароль Нуменора (883—1075).
Тар-Алдарыён быў уладыкам караблёў і гаваняў Нуменора. Заснавальнік Гільдыі Марскіх Падарожнікаў і першай гавані нуменорцаў у Серадзем’і — Віньялондэ. Праславіўся сваёй любоўю да марскіх падарожжаў, вялізным укладам у развіццё караблебудавання і вывучэнне нуменорцамі берагоў Серадзем’я. Будаўнік многіх караблёў, у тым ліку Эамбара і Паларана. З-за сваркі з жонкай змяніў закон аб наследаванні прастола ў Нуменоры, дзякуючы чаму жанчыны з Роду Эльраса маглі станавіцца кіруючымі каралевамі.
Гісторыя Алдарыёна і яго сямейнай трагедыі была выкладзена ў рукапісе нуменорскіх гісторыкаў, які Элендзіль захаваў падчас Падзення Нуменора з-за асабістай цікавасці да гэтага падання.
Тар-Анкалімэ Тар-Анка́лімэ (; 873—1285) — адзіная дачка Тар-Алдарыёна і Эрэндзіс, сёмы манарх і першая кіруючая каралева Нуменора (1075—1280).
Яе бацька быў услаўленым мараком і падоўгу адсутнічаў дома, што прыводзіла да напружаных адносін у сям’і. Маці забрала дачку з каралеўскага двара ў Арменеласе, і ўдваіх яны жылі ў Эмерыэ. Эрэндзіс гаварыла з дачкой на сіндарыне, а не на адунаіку, якому аддаваў перавагу Алдарыён, таксама маці перадала Анкалімэ сваю прадузятасць супраць мужчын.
У 883 годзе Алдарыён стаў каралём Нуменора, а ў 892 годзе ён афіцыйна абвясціў Анкаліме сваёй спадчынніцай, што патрабавала змяніць закон аб наследаванні прастола, паколькі раней скіпетр Нуменора перадаваўся толькі ад бацькі да сына. Цяпер жа, згодна з новым законам Тар-Алдарыёна, спадкаемцам станавіўся першынец манарха, незалежна ад полу. Анкалімэ было толькі дзевятнаццаць, калі яна стала спадчынніцай караля, але бацька ахвотна давяраў ёй дзяржаўныя абавязкі, таму прынцэса час ад часу правіла з Арменеласа падчас доўгіх падарожжаў Тар-Алдарыёна ў Серадзем’е.
З-за нешчаслівага шлюбу яе бацькоў Анкалімэ не імкнулася стварыць сям’ю. Аднак у 1000 годзе яна выйшла замуж за Халакара па палітычных матывах. У 1003 годзе ў мужа і жонкі нарадзілася іх адзінае дзіця, сын Анарыён. Тым не менш, Анкалімэ не жадала быць жонкай і маці. Акрамя таго, яна забараняла выходзіць замуж сваім служанкам, а пазней — і дзвюм старэйшым дочкам Анарыёна.
Тар-Алдарыён перадаў скіпетр Анкалімэ ў 1075 годзе, і такім чынам яна стала першай кіруючай каралевай Нуменора. Яна была ганарлівая і ўпартая, часта адхіляла парады і праводзіла сваю ўласную палітыку, часцяком грэбуючы спадчынай бацькі, якая ўключала ў тым ліку саюз з эльфійскім каралём Гіль-Галадам, які кіраваў у Ліндане.
Тар-Анкалімэ валадарыла 205 гадоў, перадаўшы скіпетр свайму сыну Тар-Анарыёну ў 1280 годзе. Памерла яна ў 1285 годзе ва ўзросце 412 гадоў. Яна была трэцім самым доўгажывучым кіраўніком Нуменора пасля Тар-Міньятура і Тар-Атанаміра і кіравала даўжэй за ўсіх, не лічачы Эльраса.
Тар-Анарыён Тар-Ана́рыён (; 1003—1404) — сын Тар-Анкалімэ і Халакара, восьмы кароль Нуменора (1280—1394).
Пры Анарыёне здарыўся новы штуршок развіцця культуры і навукі ў Нуменоры. Людзі Серадзем’я, якія жылі побач з берагам, сталі нават крыху падобнымі на нуменорцаў. Квітнеў гандаль з эльфамі Ліндана.
У Анарыёна было трое дзяцей: дзве старэйшыя дачкі, у якіх не было дзяцей, і адзін малодшы сын — Тар-Сурыён. У 1394 годзе, адчуўшы набліжэнне смерці, Анарыён адрокся ад улады на карысць сына. Пасля гэтага ён пражыў 10 гадоў.
Тар-Сурыён Тар-Су́рыён (; 1174—1574) — дзявяты кароль Нуменора (1394—1556).
Тар-Сурыён быў малодшым дзіцём і адзіным сынам Тар-Анарыёна. У яго былі дзве старэйшыя сястры, у якіх пасля не было дзяцей. Ён уступіў на трон за дзесяць гадоў да смерці бацькі.
Менавіта ў ягонае кіраванне была распачата праца над трыма эльфійскімі Пярсцёнкамі Улады.
Яго дзецьмі былі старэйшая дачка Тар-Тэльперыэн і малодшы сын Ісільма. За 18 гадоў да сваёй смерці Сурыён адрокся ад улады на карысць Тэльперыэн, якая была яго спадчынніцай, паколькі па новым законе скіпетр Нуменора перадаваўся па старшынстве безадносна полу.
Тар-Тэльперыэн Тар-Тэльпе́рыэн (; 1320—1731) — старэйшае дзіця Тар-Сурыёна, дзясяты манарх і другая кіруючая каралева Нуменора (1556—1731).
Тар-Тэльперыэн жыла вельмі доўга нават па мерках каралеўскага роду і да апошняга не жадала адмаўляцца ад улады. Яна аддала скіпетр Нуменора спадчынніку ў 1731 годзе за некалькі месяцаў ці нават дзён да сваёй смерці ў тым жа годзе. Пляменнік Тар-Тэльперыэн Мінасцір, сын яе малодшага брата Ісільма, успадкаваў ёй і кіраваў як Тар-Мінасцір.
Год адрачэння Тар-Тэльперыэн спрэчны: у главе «Род Эльраса» («Няскончаныя паданні») указваецца дата смерці Тар-Тэльперыэн — 1731 год. У той жа час, у «Дадатках» да «Уладара пярсцёнкаў» і главе «Гісторыя Галадрыель і Келеборна» («Няскончаныя паданні») годам прыбыцця флота караля Тар-Мінасціра на дапамогу Гіль-Галаду ўказаны 1700 год. Крыстафер Толкін адзначаў, што паходжанне гэтай неадпаведнасці яму няяснае. Верагодна, летапісец згадаў Мінасціра каралём рэтраспектыўна, а насамрэч на момант апісванай падзеі той быў адміралам або рэгентам.
Тар-Мінасцір Тар-Міна́сцір (; 1474—1873) — адзінаццаты кароль Нуменора (1731—1869).
Тар-Мінасцір быў сынам Ісільма, сына караля Тар-Сурыёна. Пасля смерці сваёй цёткі, бяздзетнай каралевы Тар-Тэльперыэн, ён стаў каралём.