«Калі́ я на пошце служы́ў ямшчыком» () — руская народная песня, у аснове якой вольны пераклад Леаніда Трэфалева «Ямщик» (1868) верша «Паштальён» (1844) беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі.
Пераклад Арыгінальны паштальён у перакладзе Трэфалева стаў ямшчыком.Такім чынам перакладчык прывязаў дзеянне да расійскіх рэалій. У Расіі пошту дастаўлялі тройкай, а на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай фурманам — так называлі паштальёна, які ехаў з сумкай на кані, маючы пры сабе сігнальны ражок.
Выкананні У дыскографіі Ніны ДулькевічРусские песни и романсы / Вступ. статья и сост. В. Гусева . — М.: Худож. лит., 1989. указаны аўтар музыкі — піяніст-аранжыроўшчык маскоўскага рэстарана «Яр» Якаў Прыгожы. Часта ўкаўваецца, што «музыка народная». Песню спявалі шмат якія выканаўцы: Надзея Плявіцкая, Фёдар Шаляпін, Ніна Дулькевіч, Лідзія Русланава, Сяргей ЛемешаўAquarius Classic — Альбом — Лемешев С. «Соловьем залетным…» (Русские песни: записи 1937—1943 гг) ..
У культуры Радок «Когда я на почте служил ямщиком» (Таксама: «Когда я на почте служил лесником») выкарыстаны ў песні «Сказочная тайга» з альбома «Опиум» гурту «Агата Кристи». Радок з песні згадваецца ў Уладзіміра Высоцкага «Смотрины» («И я запел про светлые денёчки, когда служил на почте ямщиком»). Таксама два радкі песні выконвае за раялем паэт Соеў у другой серыі кінастужкі «Пакроўская брама».
Спасылкі
Катэгорыя:Уладзіслаў Сыракомля Катэгорыя:Творы 1868 года Катэгорыя:Песні на рускай мове Катэгорыя:Песні XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускія народныя песні літаратурнага паходжання Катэгорыя:Песні Лідзіі Русланавай Катэгорыя:Песні Фёдара Шаляпіна