Уладзіслаў Граковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінска», гуляў за юнацкія каманды, а з лета 2022 года пачаў выступаць за дубль, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 жніўня 2022 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2022 (2) Д1 Мінск 2 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск