Даніла Слесарчук (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ліда» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Сын латвійскага футбаліста і трэнера Ігара Слесарчука.

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2013 года гуляў за юнацкія каманды мазырскай «Славіі», з 2019 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай мазыран. Дэбютаваў за «Славію» 22 чэрвеня 2022 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладзечна» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 6 лістапада 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшый лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (4:1).

У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе стаў іграком асновы. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію». У студзені 2024 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а ў лютым зноў далучыўся да «Ліды», якая падоўжыла арэнду.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Славія 16 1 2020 дубль Славія 25 6 2021 дубль Славія 12 0 2022 Д1 Славія 2 0 2023 Д2 Ліда 24 8

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда