«Янка-магі́льнік» («Янка-цвінтарнік»; ) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі.
Твор напісаны ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне і тады ж быў выдазены ў Вільні.
Змест У творы паэт звяртаецца да Напалеонаўскай эпохі і часу, які наступіў пасля. Пан вёскі, сабраўся ў легіён да Напалеона, узяўшы з сабою селяніна Янку. Падчас паходаў у Нямеччыну, Італію ды Іспанію Янка пачаў сумаваць па роднай вёсцы.
У выніку герой вяртаецца дадому. Сыракомля ўяўляе, што мог адчуваць некалі актыўны чалавек, які доўга не быў дома, калі вярнуўся да роднай вёскі, дзе ўсё стала чужым і невядомым.
Крытыка Тадэвуш Піні адзначаў:… крайне прыгожае народнае апавяданне, заснаванае на тых самых часах, якія мы ўсе выдатна ведаем з «Пана Тадэвуша» Міцкевіча. Пераклады У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую, дзе быў змешчаны «Янко Кладбищенскій» у перакладзе Ліядора Пальміна.
Літаратура
Катэгорыя:Паэмы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1856 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове