Ка́рал Ва́нек (); , Шварцкастэлец, Аўстра-Венгрыя — , , Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік, фельетаніст, журналіст. Аўтар рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).
Біяграфія Карал Ванек нарадзіўся ў 1887 годзе ў горадзе Чэрны Костэлец (), што месціцца за 30 кіламетраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзефа Ванека, пяты сын з сямі дзяцей.
У часе Першай сусветнай вайны быў на расійскім фронце, пасля трапіў у палон. Па вяртанні на радзіму працаваў у перыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданняў і эсэ.
Па смерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацвёртую частку рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», а пасля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швейка ў расійскім палоне.
Памёр у 1933 годзе ў Празе ад сухотаў.
«Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне» Ванек напісаў раман на падставе ўласнага цяжкога досведу. У раздзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расіі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасць паглядзець на Расію тых гадоў, на падзеі ў свеце з новага пункту гледжання — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Значная частка рамана прысвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швейка перавезлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладзечне, Будславе і іншых мястэчках і вёсках Беларусі.
У 1931—1932 гадах у беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашака і Карала Ванека. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.
Гл. таксама Швейк Прыгоды ўдалага ваякі Швейка
Спасылкі Карал Ванек і мы ўсе
Катэгорыя:гумарысты Чэхіі Катэгорыя:журналісты Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:раманісты Чэхіі Катэгорыя:Памерлі ад сухотаў Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі