Джозеф Альберык Туіслтан-Уайкем-Файнс (; нар. , Солсберы) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям Уільяма Шэкспіра ў фільме «Закаханы Шэкспір».

Біяграфія Файнс нарадзіўся ў Солсберы, Уілтшыр, Англія. Ён — сын пісьменніцы Джэніфер Лэш і фатографа Марка Файнса. Самы малодшы з шасцярых дзяцей, ён быў выхаваны ў Заходнім Корку, Ірландыя. Яго браты — акцёр Рэйф Файнс, кампазітар Магнус Файнс і абаронца прыроды Джэйкаб Файнс. Яго сёстры Сафі Файнс і Марта Файнс — рэжысёры. Яго прыёмны брат Майкл Эмеры — археолаг. Ён даводзіцца траюрадным стрыечным братам сэру Ранульфу Файнсу.

Файнс вучыўся ў Ірландыі, затым у Ліхерст Свон Скул, прыватнай школе Солсберы, пасля яго навучанне працягнулася ў школе з гуманітарным ухілам. Потым ён на працягу года вучыўся ў мастацкай школе ў Сафалку, пасля чаго Файнс паступіў у Гілдхалскую школу музыкі і тэатра, якую скончыў у 1993 годзе.

Выбраная фільмаграфія

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША