Эбейты — карта Омскай вобласці () — самае вялікае салёнае возера Омскай вобласці Расіі, размешчана на паўднёвым захадзе рэгіёну на стыку межаў трох раёнаў — Маскаленскага, Палтаўскага і Ісількульскага. Мае вялізныя запасы лячэбных гразяў. Даўжыня возера, паводле звестак розных даследчыкаў, складае ад 12 да 13,9 кіламетраў, шырыня — ад 7 да 11,7 кіламетраў, акружнасць — 34 кіламетры. Плошча возера нясталая і цяпер па розных ацэнках складае ад 90 да 113 км². Глыбіня возера вагаецца ў розныя гады ад 0,6 да 3 метраў.

У 1979 годзе возера Эбейты абвешчана водным помнікам прыроды.

Катэгорыя:Азёры Омскай вобласці Катэгорыя:Салёныя азёры Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры