Вад (Вялікі Вад, ад мард. «вадзь» — вада) — сярэдняя рака ў Мардовіі, Пензенскай і Разанскай абласцях, левы прыток Мокшы (басейн Акі).

Даўжыня ракі — 222 км, плошча басейна — 6500 км². Звілістая, пераважна лясная рака (хоць ёсць і лугавыя ўчасткі). Сярэднегадавы расход вады ля Аўдалава (84 км ад вусця) — 7,66 м³/с. Бярэ пачатак з крыніц у Чаркаскім лесе ў Пачалмскім раёне Пензенскай вобласці. Цячэ ў асноўным на поўнач. Паблізу Вадзінска на рацэ збудавана 700-метровая плаціна. Аб’ём вадасховішча, утворанага гэтай плацінай, — 21 млн м³.

Катэгорыя:Рэкі Пензенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Мардовіі Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці Катэгорыя:Басейн Акі (прыток Волгі)