Мечыслаў Францавіч Сцяпура () — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (2013), дацэнт (2014). Загадчык аддзела бахчавых культур РУП «Інстытут агародніцтва».

Біяграфія Нарадзіўся 14 лістапада 1947 года ў в. Сцяпуры Капыльскага раёна Бабруйскай вобласці.

У 1966 годзе скончыў Цімкавіцкую сярэднюю школу імя Кузьмы Чорнага. У 1971 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

З 1971 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніцтва і бульбаводства: старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік (з 1971), старшы навуковы супрацоўнік (з 1985). Пасля рэарганізацыі гэтай установы (1990) — у Беларускім НДІ агародніцтва (пазнейшая назва — Інстытут агародніцтва НАН Беларусі): з 1994 годзе працаваў загадчыкам лабараторыі прысядзібнага агародніцтва, у 1998—2012 гадах — загадчыкам навукова-даследчага аддзела абароненага грунту, з 2012 года — загадчыкам лабараторыі аграхіміі і харчавання раслін.

Памёр 5 лютага 2026 года.

Крыніцы

Літаратура Современные технологии производства овощей в Беларуси / [ А. А. Аутко и др.] — Молодечно, 2005 (Форма имени: Мечислав.) Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. (Форма имени: Мечислав.) Научное обоснование агроприемов в интенсивных технологиях возделывания овощных культур в условиях Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.08: защищена 19.04.2013: утверждена 04.12.2013 / Степуро Мечеслав Францевич. — Жодино, 2013.

Спасылкі Кавун у школу! Кавун у Беларусi сёння вырасцiць лягчэй, чым агурок? Мечеслав Степуро — об авторе

Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі