Захо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Еўдакімавічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нічыпаравіцкага сельсавета, у склад Мастоцкага сельсавета Магілёўскага раёна перададзена вёска КастрыцыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падгайцаўскага сельсавета, у склад Фашчаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Дуброўка, Завараты, Каралёўка, Мікалаеўка, Нічыпаравічы, Патапава, Святлоўка і Чарапы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 17 ліпеня 1967 года скасаваны вёскі Ляды і Шкатоўка (зліліся з вёскай Плешчыцы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Фашчаўскага сельсавета вернута вёска МікалаеўкаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. Восенню 1977 года скасавана вёска ТрыногаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 27 верасня 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок ЕўдакімавічыРешение Шкловского районного Совета депутатов от 27 сентября 2012 г. № 19-10 О переносе административного центра. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Фашчаўскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Еўдакімавічы, вёскі Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Наваселле, Падгайцы, Плешчыцы і Пруды.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1105 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе