20 лютага 2023 года Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведаў Кіеў, сталіцу Украіны.

Перадгісторыя 24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну. З пачаткам баявых дзеянняў Злучаныя Штаты Амерыкі сталі адным з ключавых саюзнікаў Украіны, аказаўшы дапамогу больш чым на 51 мільярд долараў.

Адміністрацыя Джо Байдэна ў гэты час старалася пазбягаць тэмы магчымага наведвання ім Украіны, пры тым сам амерыканскі лідар у красавіку 2022 года казаў, што не выключае візіту.

21 снежня 2022 года Уладзімір Зяленскі па запрашэнні Джо Байдэна прыязджаў у сталіцу ЗША, упершыню пакінуўшы Украіну з 24 лютага.

Чыноўнікі Белага дома заявілі, што Джо Байдэн даў дабро на сваю паездку 17 лютага 2023 года. Хоць у той дзень Белы дом паведаміў журналістам, што выключае магчымасць візіту Прэзідэнта ЗША ва Украіну ў найбліжэйшы час.

Папярэдні візіт кіраўніка ЗША ва Украіну адбыўся ў 2008 годзе (тады сустрэліся Джордж Уокер Буш і Віктар Юшчанка)Зеленский назвал визит Байдена в Киев самым важным за всю историю отношений двух стран.

Ход візіту Згодна The New York Times, 19 лютага Джо Байдэн пакінуў авіябазу Эндрус пад Вашынгтонам у 4:15 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу. З ім былі некалькі рэпарцёраў, якія абяцалі захоўваць таямніцу візіту, і некалькі чыноўнікаў. Амерыканская дэлегацыя прызямлілася ў Польшчы, а потым села ў цягнік, праехаўшы амаль 10 гадзін да Кіева.

Падчас візіту Джо Байдэн сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай лэдзі Аленай Зяленскай. Сустрэча двух лідараў доўжылася больш за пяць гадзін. Палітыкі ўсклалі вянкі, ушанаваўшы памяць загінулых на Еўрамайдане, у гадавіну падзей 20 лютага 2014 года. Байдэн абвясціў аб дадатковым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 500 мільёнаў долараў ЗША, уключаючы боепрыпасы для HIMARS. Звяртаючыся да журналістаў разам з Байдэнам, Зяленскі назваў паездку «самым важным візітам за ўсю гісторыю амерыкана-ўкраінскіх адносін». Ён высока ацаніў пастаўку ЗША танкаў M1 Abrams.

Вынікі Джо Байдэн здзейсніў першы візіт ва Украіну з пачатку прэзідэнцтва. Упершыню ў сучаснай гісторыі Прэзідэнт ЗША апынуўся ў зоне баявых дзеянняў, дзе няма актыўнай амерыканскай вайсковай прысутнасціBiden makes surprise visit to Ukraine nearly one year after Russia's invasion.

Крыніцы

Катэгорыя:2023 год ва Украіне Катэгорыя:2023 год у ЗША Катэгорыя:Падзеі 20 лютага Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:2023 год у палітыцы Катэгорыя:Уладзімір Зяленскі