Давенда () — пасёлак гарадскога тыпу ў Магочынскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча «Давендзінскі». Насельніцтва — 583 жыхары (2021). У 1939 годзе адкрыта 1-я вопытная малібдэнавая фабрыка. З 1941 года асноўнай гаспадарчай дзейнасцю стала здабыча малібдэна, працавала Давендзінскае рудаўпраўленне.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1951 года.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Забайкальскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1939 годзе