Чарнаярскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Астраханскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Чорны Яр.

Геаграфія Чарнаярскі раён размешчаны ў паўночнай частцы Астраханскай вобласці. Яго плошча — 4,2 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень на 140 км, і з захаду на ўсход на 50 км. Раён мяжуе на ўсходзе з Ахтубінскім раёнам, на поўдні з Енатаеўскім раёнам, на поўначы з Валгаградскай вобласцю, на захадзе — з Калмыкіяй.

Асноўная водная артэрыя раёна — рака Волга, ад якой праз канал Машынны напаўняецца мясцовае вадасховішча Крывая Лука.

Катэгорыя:Раёны Астраханскай вобласці