Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не () — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля. За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах нейрабіялогіі і абмену рэчываў. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі 1939 года немцу Герхарду Домагку ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы. З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у 1915, 1916, 1917, 1918, 1921, 1925, 1940, 1941 і 1942 гадах. Станам на 2015 год прэмію атрымлівалі 210 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: Герці Коры (1947), Разалін Сасмэн Ялаў (1977), Барбара Мак-Клінтак (1983), Рыта Леві-Мантальчыні (1986), Гертруда Элаян (1988), Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1995), Лінда Бак (2004), Франсуаза Барэ-Сінусі (2008), Элізабэт Блэкбёрн (2009), Кэрал Грэйдэр (2009), Май-Брыт Мозер (2014) і Ту Юю (2015). Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Бантынг ва ўзросце 32 гадоў у 1923 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 1966 года Фрэнсіс Пейтан Роўс, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў.

Спіс лаўрэатаў

1900-я (1901) Эміль Адольф фон Берынг (1902) Рональд Рос (1903) Нільс Руберг Фінзен (1904) Іван Пятровіч Паўлаў (1905) Роберт Кох (1906) Каміла Гольджы (1907) Шарль Луі Альфонс Лаверан (1908) Ілья Ільіч Мечнікаў, Паўль Эрліх (1909) Эміль Тэадор Кохер (1910) Альбрэхт Косель

1910-я (1911) Альвар Гульстранд (1912) Алексіс Карэль (1913) Шарль Рышэ (1914) Роберт Барані, атрымаў у 1915 годзе (1915) прэмія не прысуджалася (1916) прэмія не прысуджалася (1917) прэмія не прысуджалася (1918) прэмія не прысуджалася (1919) Жуль Бардэ (1920) Аўгуст Крог

1920-я (1921) прэмія не прысуджалася (1922) Ота Меергоф, Арчыбалд Хіл (1923) Джон Маклеад, Фрэдэрык Бантынг (1925) прэмія не прысуджалася (1927) Юліус Вагнер-Яўрэг (1929) Хрысціян Эйкман

1930-я (1931) Ота Генрых Варбург (1932) Эдгар Дуглас Эдрыян, Чарлз Скот Шэрынгтан (1933) Томас Хант Морган (1935) Ханс Шпеман (1936) Генры Халет Дэйл, Ота Лёві (1937) Альберт Сент-Дзьёрдзы

1940-я (1940) прэмія не прысуджалася (1941) прэмія не прысуджалася (1942) прэмія не прысуджалася (1943) Эдуард Адальберт Дойзі, Хенрык Карл Петэр Дам (1944) Джозеф Эрлангер, Герберт Спенсер Гасер (1945) Аляксандр Флемінг (1947) Карл Коры, Герці Коры, Бернарда Усай (1948) Паўль Герман Мюлер (1950) Тадэвуш Рэйхштэйн, Эдвард Калвін Кендал

1950-я (1951) Макс Тэйлер (1952) Зельман Ваксман (1953) Ханс Адольф Крэбс, Фрыц Альберт Ліпман (1954) Джон Франклін Эндэрс, Томас Хакл Уэлер, Фрэдэрык Чапмен Робінс (1955) Аксель Хуга Тэадор Тэарэль (1956) Вернер Форсман (1959) Артур Корнберг (1960) Пітэр Браян Медавар

1960-я (1961) Дзьёрдзь фон Бекешы (1962) Джэймс Дзьюі Уотсан, Фрэнсіс Гары Крык (1963) Алан Ходжкін (1964) Конрад Эміль Блох (1965) Франсуа Жакоб (1967) Рагнар Граніт (1968) Хар Гобінд Карана, Роберт Холі (1969) Макс Дэльбрук (1970) Ульф фон Эйлер

1970-я (1971) Эрл Сазерленд (1972) Джэралд Морыс Эдэльман, Родні Портэр (1973) Конрад Лорэнц, (1974) Крысціян Рэнэ дэ Дзюў, Альбер Клод (1976) Карлтан Гайдузек, Барух Бламберг (1977) Разалін Сасмэн Ялаў, Эндру Віктар Шалі, Ражэ Гіймэн (1978) Вернер Арбер, Гамільтан Сміт, Даніэл Натанс (1979) Алан Кормак, Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (1980) Джордж Дэйвіс Снел, Барух Бенасераф, Жан Дасэ

1980-я (1981) Роджэр Уолкат Сперы, Дэвід Х'юбел, Торстэн Візел (1982) Сунэ Бергстрэм, Бенгт Самуэльсан, Джон Вейн (1983) Барбара Мак-Клінтак (1984) Нільс Ернэ, Георг Кёлер, Сезар Мільштэйн (1985) Майкл Сцюарт Браўн, Джозеф Леанард Голдстайн (1986) Рыта Леві-Мантальчыні, Стэнлі Коэн (1987) Судзумі Танегава (1988) Джэймс Блэк, Джордж Хітчынгс, Гертруда Элаян (1989) Майкл Бішап, Харальд Вармус (1990) Эдуард Донал Томас, Джозеф Эдвард Мары

1990-я (1991) Берт Закман, Эрвін Неер (1992) Эдманд Фішэр, Эдвін Крэбс (1993) Рычард Робертс, Філіп Шарп (1994) Марцін Родбел, Алфрэд Гілман (1995) Эдвард Льюіс, Хрысціяна Нюслайн-Фольхард, Эрык Вішаўс (1996) Пітэр Чарлз Догерці, Рольф Цынкернагель (1997) Стэнлі Бен Прузінер (1998) Роберт Ферчгат, Луіс Ігнара, Ферыд Мурад (1999) Гюнтэр Блобель (2000) Арвід Карлсан, Пол Грынгард, Эрык Кэндэл

2000-я (2001) Пол Нерс (2004) Лінда Бак (2009) Джэк Шостак, Элізабэт Блэкбёрн, (2010) Роберт Джэфры Эдвардс

2010-я (2011) Брус Бётлер, Жуль Хофман, Ральф Штэйнман (2012) Джон Гёрдан, Сін’я Яманака (2013) Рэндзі Шэкман, Томас Зюдаў, Джэймс Ротман (2014) Джон О’Кіф, Май-Брыт Мозер, Эдвард Мозер (2015) Сатосі Омура, Уільям Кэмпбэл, Ту Юю (2019) Уільям Кэлін, Грэг Семенза, Пітэр Рэткліф

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук Афіцыйны сайт Фонду Нобеля Нобелеўскія лаўрэаты на сайце Nobelprize.org

Катэгорыя:Нобелеўская прэмія Катэгорыя:Медыцынскія ўзнагароды