Анастасія Аляксандраўна Суханава (, Архангельск, Расія — , Мінск) — аператар, рэжысёр, педагог, грамадскі дзеяч. Дацэнт (2003). У 1973—1975 — дэпутат Бабушкінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Масквы.

Біяграфія Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, г. Масква (спецыяльнасць «Кінааператарства», 1976).

Працавала Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992, факультэт экранных мастацтваў, кафедра кінатэлеаператарства, прафесар кафедры, дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: кінематаграфія; тэлебачанне; падрыхтоўка спецыялістаў для экранных відаў мастацтва. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная і музычная творчасць (празаік, паэт, сцэнарыст, кампазітар).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1986); медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў «За выдающиеся заслуги в белорусском кинематографе» (2002); дыплом імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь кінааператара, кінарэжысёра Ю. А. Марухіна «За операторское мастерство, за вклад в национальную операторскую школу» (2005); нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2008); ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2009) і інш.

Спасылкі АНАСТАСИЯ СУХАНОВА

Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта экранных мастацтваў БДАМ