Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Гісторыя Факультэт павышэння кваліфікацыі (з 1 студзеня 2012 года — факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) быў створаны на базе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 5 мая 1976 года і з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць факультэта накіравана на забеспячэнне прафесійнага развіцця і задавальненне пазнавальных патрэб кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў устаноў адукацыі гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва.

Асноўныя напрамкі павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў прафесійная падрыхтоўка рабочых (служачых) кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (для педагагічных работнікаў) стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў навучальныя курсы

Дэканы

Ігар Анатолевіч Комар

Спасылкі ФАКУЛЬТЭТ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ

Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Катэгорыя:Вуліца Кісялёва (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:1976 год у Мінску