Леанід Пятровіч Івашкоў (, в. Шылавічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі спявак (лірычны тэнар), музыказнавец. Кандыдат мастацтвазаўства (1989), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1939 годзе в. Шылавічы (Чачэрскі раён).

Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1960), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (вакальнае аддзяленне, 1965), Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (аспірантура).

Працаваў у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета БССР (1970—1985), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1970—2012, кафедра спеваў, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя музычнай культуры, вакальнага мастацтва Беларусі; вакальная педагогіка.

Памёр у 2012 годзе, пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Узнагароды Званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (1995).

Бібліяграфія Становление и развитие профессионального вокального искусства Белоруссии (дореволюционный и довоенный периоды): диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.02 : защищена 20.04.1989 : утверждена 28.03.1990 / Ивашков Леонид Петрович. — Москва, 1988.

Крыніцы

Літаратура Івашкоў Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 158. Ивашков Леонид Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 703. Ивашков Леонид Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 289—290. Наследие Леонида Петровича Ивашкова / Клиндухов В. И. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2015. ― № 26. ― С. 187―190.

Спасылкі