Dead by Sunrise — сольны праект вакаліста рок-гурта Linkin Park Чэстэра Бэнінгтана, заснаваны ў 2005 годзе. У гурце таксама ўдзельнічаюць Амір Дэрак, Раян Шак, Брандан Белскі, Эліяс Андра, Энтані Валкіч. Іх дэбютны альбом Out of Ashes выйшаў 13 кастрычніка 2009 года. У Японіі выйшаў раней — 30 верасня таго ж года.
Гісторыя Ідэяй стварэння сольнага праекта Чэстэр загарэўся ў 2006 годзе. Адпаведна, пасля выхаду 3-га студыйнага альбома Linkin Park Minutes to Midnight Чэстэр пачаў пошук запісвальнай кампаніі. Ён вырашыў заснаваць гурт і паклікаў свайго сябра Раяна Шака. Першапачатковая назва гурта была Snow White Tan. У інтэрв’ю Бэнінгтан сказаў, што не думаў аб назве гурта, таму што яны лічылі яе «сходам» або «вечарынкай».
10 мая 2008 года Dead By Sunrise выканалі 3 песні («Walking In Circles», «Morning After» і «My Suffering») у гонар 13-га дня нараджэння Тату-Салона Чэстара Бэнінгтана.
Нягледзячы на раннія выступленне гурта, афіцыйны дзень нараджэння гурта 9 ліпеня 2009 года. Менавіта тады кампанія «Warner Brothers» апублікавала афіцыйны прэс рэліз.
У ліпені 2008 тур Dead By Sunrise быў завершаны і праца над альбомам, які атрымаў назву Out of Ashes, пачалася поўным ходам. Да ўдзелу быў запрошаны прадзюсер Говард Бэнсан, вядомы па супрацоўніцтве з My Chemical Romance і Daughtry. Першым слухачом альбома стаў Майк Шынода. Ён сказаў, што Чэстэр сур’ёзна папрацаваў над вакалам, і што яму гэты альбом падабаецца. Папярэднія заказы на альбом былі адкрыты першага верасня на iTunes і MySpace. Альбом выйшаў 13 кастрычніка 2009 года. Альбом шчодра ацэнены крытыкамі і прыхільнікамі абодвух гуртоў.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы ГодДэталіПазіцыяUSUS RockUSDigitalUS Alt.US HRUKAUSFRGRNESW2009Out of Ashes Рэліз: 13 кастрычніка 2009 Лэйбл: Warner Bros. Фармат: CD, Digital download2912995741110958218
Сінглы ГодНазваПазіцыяАльбомUS MainUS AltUS Rock2009«Crawl Back In»112222Out of Ashes«Let Down»———2010«Inside of Me»40——«Too Late»———
Удзельнікі
Чэстэр Бэнінгтан — вакал, гітара (2005—2012) Раян Шак — гітара, бэк-вакал (2005—2012) Амір Дэрак — гітара (2005—2012) Энтані «Марыхуана» Валкіч — клавішныя (2009—2012) Брэндон Бельскі — бас-гітара (2009—2012) Эліяс Андра — ударныя (2009—2011) Фрэнк Зума — ударныя (2012)
Спасылкі
Старонка На MySpace
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Warner Records