Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч (, Мінск — ) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся 26 кастрычніка 1931 года ў Мінску ў сям’і служачых. У Другую сусветную вайну з маці быў у эвакуацыі, у тым ліку ў Сталінградзе, дзе жанчына працавала ваенным медыкам. Бацька Энгельса Канстанцінавіча загінуў, змагаючыся ў мінскім падполлі.

Вучыўся ў сярэдняй школе № 42 г. Мінска. Скончыў у 1953 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1958 годзе — аспірантуру. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Георгій Валянцінавіч Пляханаў пра французкі матэрыялізм XVIII ст.».

У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Філасофія эпохі Асветніцтва ў Беларусі»Памёр Энгельс Дарашэвіч.

У 1958—1990 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела; у 1990—2002 гадах у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі: загадчык аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік. З 2002 года прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з 2009 — прафесар кафедры этналогіі і фальклору.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі і культуры Беларусі; іх генезіс, патэнцыял, тэндэнцыі развіцця ад хрысціянізацыі і першых княстваў беларусаў да XX стагоддзя; гісторыя эстэтычнай думкі эпохі Асветніцтва; персаналіі і заканамернасці Асветніцтва на беларускіх землях; сацыялогія культуры; праблемы культуралогіі; этнічная самасвядомасць; міжнацыянальныя адносіны; беларускі фальклор.

Спецыяліст па гісторыі беларускай філасофскай, эстэтычнай і навуковай думкі XVII—XVIII ст., даследчык нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які ўвёў айчынную культуру ва ўсходнееўрапейскі і еўразійскі навуковы абарот.

Адзін з заснавальнікаў беларускай культуралогіі, гісторыі і сацыялогіі навукі, дзякуючы якім беларуская гуманітарыстыка пазбавілася правінцыяналізму, што стварыла перадумовы для больш дакладнага самавызначэння і ідэнтыфікацыі беларусаў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984) і інш.

Бібліяграфія Философия эпохи Просвещения в Белоруссии : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.03 / Дорошевич Энгельс Константинович. — Минск, 1983. Г. В. Плеханов о французском материализме XVIII века : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Э. К. Дорошевич. — Минск, 1958.

Крыніцы

Літаратура

Дорошевич Энгельс Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 426. Дорошевич Энгельс Константинович // Гуманитарии и обществоведы Национальной академии наук Беларуси. — Минск, 1997. — С. 123.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі СССР Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага