«Рускі» — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм рэжысёра-дакументаліста Віктара Аслюка, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па матывах апавядання Максіма Гарэцкага з цыкла «На імперыялістычнай вайне» (1915).

Сюжэт Паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Твор пра тое, «як рускі забіў украінца». Здарэнне адбылося ў часе 1-й сусветнай вайны на руска-аўстрыйскім фронце.

У фільме здымаліся

Над фільмам працавалі аўтар сцэнарыя — Віктар Аслюк кінарэжысёр-пастаноўшчык — Віктар Аслюк кінааператар-пастаноўшчык — Юрый Дакучаеў кінааператар — Анатоль Казазаеў мастак-пастаноўшчык — Павел Шаппо гукааператар — Дзмітрый Петрусенка манатж — Віктар Аслюк мастак па касцюмах — Дар’я Раманава мастак па грыму — Людміла Сярогіна кінарэжысёр — Таццяна Хвалей дырэктар здымачнай групы — Юрый Іваноў Узнагароды і намінацыі Black & White Audiovisual Festival — 2015, пераможца «B&W Honourable Mention Prize» у катэгорыі дакументальнага кіно рэжысёру Віктару Аслюку Mediawave, Hungary — 2015, намінацыя Mediawave Prize у катэгорыі «Best Short Film» рэжысёру Віктару Аслюку Drama Short Film Festival — 2014, намінацыя «Best International Film» у міжнароднай катэгорыі рэжысёру Віктару Аслюку

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы Віктара Аслюка