Патрыёты Беларусі — грамадскае аб’яднанне, зарэгістраванае Мінюстам РБ 24 снежня 2020 гМіністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі». Дэкларуемымі мэтамі гэтага аб’яднання з’яўляюцца: « пабудова незалежнай, моцнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі; выхаванне ў грамадзян павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго культурных традыцый і гістарычнага лёсу; імкненне да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавыМіністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне „Патрыёты Беларусі“.» У СМІ гэта арганізацыя вядома як структура, якая займаецца пераважна арганізацыяй аўтапрабегаў у падтрымку дзеючай улады«Патрыёты Беларусі» — самае маладое грамадскае аб’яднанне краіны (TVR) i якая ўзнікла на хвалі супрацьдзеяння пратэстам 2020 г. Паводле звестак на сайце арганізацыі, яна налічвае 2500 удзельнікаўАфіцыйны сайт ГА «Патрыёты Беларусі».

22 лістапада 2023 г. у сувязі з забаронай для фізасобаў валодаць, набываць, вырабляць і карыстацца БПЛА ГА «Патрыёты Беларусі» запусціла ініцыятыву "Крылы" аб бясплатнай дабраахвотнай перадачы дронаў сілавым структурам ад фізічных асобаўРОО «Патриоты Беларуси» - инициаторы проекта «Крылья» // Афіцыйны сайт ГА «Патрыёты Беларусі». У эфіры СТБ за 31.03.2024 прадстаўнікі аб'яднання заявілі, што ў рамках гэтай ініцыятывы сілавікам РБ перадалі больш за 210 БПЛАНельзя хранить даже дома. Разбираемся в тонкостях указа по беспилотникам // Сайт СТБ.

Спасылкі Афіцыйны сайт ГА «Патрыёты Беларусі»

Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2020 годзе Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:2020 год у Беларусі