Афрыканская міжнародная місія падтрымкі Малі (; АФІСМА) — арганізаваная Эканамічнай супольнасцю краін Заходняй Афрыкі ваенная місія, накіраваная для падтрымкі ўрада Малі ў барацьбе з ісламістамі. Місія была санкцыянавана рэзалюцыяй 2085 Савета Бяспекі ААН, прынятай 20 снежня 2012 годаhttps://www.un.org/News/Press/docs/2012/sc10870.doc.htm UN-Resolution 2085 (2012).

Першапачаткова місія павінна была пачацца ў верасні 2013 года, але пасля нечаканага студзеньскага наступлення паўстанцаў і наступнай французскай інтэрвенцыі кантынгент разгарнулі раней тэрмінаў. 17 студзеня Нігерыя пачала разгортванне паветраных і наземных войск у Малі. Праз тыдзень прыбылі 160 чалавек з Буркіна-Фасо.

Генерал-маёр Шэху з Нігерыі быў прызначаны кіраўніком місіі. Яго намеснікам стаў брыгадны генерал Гарбу з Нігера.

Станам на 31 студзеня ў Малі знаходзілася каля 1400 вайскоўцаў АФІСМА.

На канец сакавіка 2013 года страты місіі склалі 65 забітых вайскоўцаў. У ліку загінулых 34 чадыйца, 28 нігерыйцаў, 2 тагалезцы, 1 буркініец. КраінаКолькасцьЗаўвагі Бенін Буркіна-Фасо Бурундзі Габон Гамбія Гана Гвінея-Бісау Гвінея Каба-Вердэ Кот-д’Івуар Ліберыя Нігер НігерыяУ склад місіі ўваходзілі элементы 333-га батальёна. Таксама былі перакінуты верталёты Мі-24 і два рэактыўных самалёта Dassault/Dornier Alpha Jet ВПС Нігерыі. Руанда Сенегал Сьера-ЛеонэБатальён тэхнічнага абслугоўвання (па інфармацыі агенцтва навін Сіньхуа) Танзанія Тога Уганда Чад ПАРРазам

Зноскі

Катэгорыя:Палітыка Малі Катэгорыя:Барацьба з тэрарызмам