Хасэ Хіраль Перэйра (;  — ) — іспанскі палітычны дзеяч і вучоны-хімік.

Біяграфія

Быў прафесарам Саламанкскага і Мадрыдскага ўніверсітэтаў, членстваваў у Нацыянальнай медыцынскай акадэміі. У 1930 годзе разам з Мануэлем Асанья заснаваў партыю Рэспубліканскае дзеянне, рэарганізаваную затым у Леварэспубліканскую партыю. У гады існавання Другой Іспанскай Рэспублікі займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку марского міністра (1931—1933), прэм’ера-міністра (1936, у пачатку грамадзянскай вайны) і міністра замежных спраў (1937—1938). Пасля падзення рэспубліканскага ўрада ў 1939 годзе эміграваў. У замежжы, у 1945—1947 гадах, быў прэм’ер-міністрам рэспубліканскага ўрада ў эміграцыіХіраль у Вялікай савецкай энцыклапедыі.

Катэгорыя:Выпускнікі Камплутэнсэ Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Іспаніі Катэгорыя:Хімікі Іспаніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Іспаніі Катэгорыя:Старшыні ўрада Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)