Браўншвайгскі палац () — асноўная рэзідэнцыя старэйшай лініі Вельфаў, герцагаў Браўншвайгскіх, з 1753 па 1884 год. Размешчана ў цэнтры нямецкага горада Браўншвайг.
Будаўніцтва
thumb|left|Герцагскі палац у канцы XIX стагоддзя Да таго часу, калі Браўншвайг вярнуўся ў рукі Вельфаў у 1671 годзе, глава княства Браўншвайг-Вольфенбютэль на працягу некалькіх стагоддзяў займаў рэзідэнцыю ў Вольфенбютэлі. Браўншвайг быў значна буйнейшым і багацейшым горадам, чым Вольфенбютэль, аднак герцагі наведваліся туды нячаста з прычыны адсутнасці годнага месца пражывання.
У 1718 годзе на былых кляштарных землях прыдворны архітэктар Герман Корб заклаў палац у стылі барока. Хоць будаўніцтва ішло павольна, герцаг Карл I у 1753 годзе пераехаў разам са сваім дваром на пастаяннае пражыванне ў няскончаную браўншвайгскую рэзідэнцыю. Галоўны будынак ансамбля быў дабудаваны толькі ў 1783—1791 гадах у стылі класіцызму па праекце архітэктараў Х. Г. Лангвагена і В. фон Гебхардзі.
У 1830 годзе жыхары Браўншвайга паднялі паўстанне супраць Карла II, празванага за марнатраўнасць «Дыяментавым герцагам». Рэзідэнцыя герцагаў была спалена дашчэнту; ацалела толькі паўднёвае крыло. Для будаўніцтва новага палаца быў запрошаны прадстаўнік позняга класіцызму — адзін з вучняў Шынкеля. Асноўныя будаўнічыя працы былі завершаны да 1841 годзе. thumb|, 2015 год Абапал ад параднага ўваходу ў палац пастаўлены бронзавыя статуі самых знакамітых палкаводцаў у гісторыі дзяржавы — герцагаў Фрыдрыха Вільгельма і Карла Вільгельма Фердынанда. Над фасадам узнеслася магутная квадрыга з фігурай (увасабленне браўншвайгскай дзяржаўнасці), якую вылепіў Эрнст Рытшэль. Гэта скульптурная група загінула падчас буйнога пажару ў 1865 годзе і была заменена новай.
Апошнім кіраўніком, які займаў рэзідэнцыю ў 1913—1918 гадах, быў герцаг Эрнст Аўгуст, зяць кайзера Вільгельма II. Будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў у час Другой сусветнай вайны. Ён прастаяў у руінах да 1960 года, калі гарадскія ўлады распарадзіліся іх разабраць, а на іх месцы разбілі гарадскі парк (Тая ж доля спасцігла рэзідэнцыю Гогенцолернаў у Берліне, але па ідэалагічных прычынах). Захаваную квадрыгу нелегальна здалі на металалом.
У 2004 годзе ўлады горада Браўншвайг санкцыянавалі будаўніцтва на месцы парку буйнога гандлёвага цэнтра Schloss-Arkaden — пры ўмове, што яго заходні фасад будзе цалкам паўтараць аблічча страчанага палаца. Адбудова фасада завершана ў 2007 годзе. Пазней таксама ўзноўлена і .
Гл. таксама Гарадская бібліятэка Браўншвайга
Літаратура Bernd Wedemeyer. Das ehemalige Residenzschloß zu Braunschweig. Eine Dokumentation über das Gebäude und seinen Abbruch im Jahre 1960. 2. Aufl., Braunschweig 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Замкі Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Адноўленыя палацы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Браўншвайга Катэгорыя:Архітэктура класіцызму Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, закладзеныя ў 1718 годзе Катэгорыя:Неагістарызм Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Германіі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Германіі Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі класіцызм