28 лютага 2023 года на поўдзень ад паблізу вёскі у (правінцыя Фесалія, Грэцыя) лоб у лоб сутыкнуліся два цягнікі (пасажырскі і таварны). У выніку крушэння 57 чалавек загінулі, 85 паранены і ад 50 да 60 абвешчаны зніклымі без вестак. Гэта самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі чыгунак Грэцыі.

Сутыкненне У 19:22 з Афін у Салонікі выйшаў цягнік InterCity 62 кампаніі «» з 350 пасажыраміAt least 29 dead, 85 injured as trains collide in Greece. У той жа час з Салонікаў у Ларысу накіраваўся таварны лакаматыў HellasSprinter, які перавозіў кантэйнеры.

Сутыкненне двух саставаў адбылося каля поўначы па мясцовым часе. Участак аварыі ў 27,3 км быў двухпуцявым і меў усталяванае аўтаматычнае кіраванне, але пераключэнне і сігналізацыя па-ранейшаму кантраляваліся ўручную.

Першыя чатыры вагоны пасажырскага цягніка сышлі з рэек, а першыя два вагоны загарэліся і былі амаль цалкам знішчаны. Пасажыры збеглі праз вокны. Многія запанікавалі. Значная частка вагонаў загарэлася, а некаторыя былі нахілены пад вуглом не менш за 45 градусаў.

Экстранныя службы і вайскоўцы неадкладна пачалі ратавальную аперацыю.

Ахвяры Станам на вечар 2 сакавіка пацверджана гібель 57 чалавек, восемдзесят пяць атрымалі раненні (з іх 25 атрымалі сур’ёзныя раненні, 66 шпіталізаваны, шасцёра шпіталізаваны ў рэанімацыі). Ідэнтыфікацыя некаторых ахвяр аказалася складанай, паколькі тэмпература ўнутры першага вагона дасягала 1300 °C.

Наступствы У сувязі са здарэннем Прэзідэнт Грэцыі Катэрына Сакеларапулу вымушана была прыпыніць свой візіт у Малдову, а міністр транспарту падаў у адстаўку. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба.

Прафсаюз работнікаў метрапалітэна прыпыніў запланаваны страйк у Афінскім метро з павагі да ахвяр сутыкнення. Між тым прафсаюз работнікаў чыгунак Грэцыі абвясціў аб правядзенні 2 сакавіка 24-гадзінны забастоўкі. Члены студэнцкіх аб’яднанняў і прадстаўнікі радыкальных арганізацый у Афінах выйшлі на акцыі пратэсту да галоўнага офіса кампаніі Hellenic Train. Пачаліся беспарадкі. Былі пашкоджаны аўтобусныя прыпынкі і вітрыны крам. Грэчаскія сілавікі ўжылі слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Быў прыпынены рух транспарту на вуліцах. Акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Ларысе і Салоніках.

Тым часам паліцыя дапытала двух чыгуначнікаў і арыштавала начальніка станцыі Hellenic Trains. Затрыманы сцвярджаў, што пераход з лініі ўверх (у паўночным кірунку) на лінію ўніз (у паўднёвым кірунку) не працаваў і што пасажырскі цягнік павінен быў заставацца на лініі ўверх, каб пазбегнуць грузавога цягніка. Ён таксама сцвярджаў, што прапусціў цягнік на чырвоны сігнал святлафора.

Катэгорыя:Чыгуначныя здарэнні 2023 года Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 28 лютага