Палацавы мост () — развадны чыгунны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае цэнтральную частку горада (Адміралцейскі востраў) і Васільеўскі востраў. Названы ў гонар Зімняга Палаца. З 1920-х гадоў да 1944 года меў назву Рэспубліканскі.
Знаходзіцца на восі Палацавага праезда і Біржавой плошчы. Даўжыня моста — 260,1 м, шырыня — 27,8 м. Складаецца з пяці пралётаў.
Разведзены двукрылы цэнтральны пралёт Палацавага моста — адзін з сімвалаў горада.
Гісторыя Каля 1828 года інжынер П. П. Базен стварыў праект наплаўнога моста. У 1856—1912 гадах на гэтым месцы знаходзіўся Ісаакіеўскі наплаўны мост, на якім у 1879 годзе на ім былі ўсталяваны электрычныя ліхтары П. М. Яблачкава. Палацавы мост без архітэктурнага афармлення быў пабудаваны ў 1912—1916 гадах (інжынер А. П. Пшаніцкі і «Таварыства каломенскіх заводаў»). У 1939 годзе на мосце ўстаноўлена рашотка з чыгуну (архітэктар Л. А. Наскоў, скульптары І. У. Крастоўскі і М. М. Дзям’янаў). У 1956—1957 гадах на апорах маста ўстаноўлены парапеты з ружовага граніту. У 1967 і 1976 гадах Палацавы мост быў капітальна адрамантаваны.
Гл. таксама Развадны мост Масты Санкт-Пецярбурга
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Палацавы мост са спадарожніка. Можна павялічыць Графік разводкі мастоў на Няве. Прагляд Палацавага моста з вэб-камеры
Катэгорыя:Масты цераз Няву Катэгорыя:Развадныя масты Санкт-Пецярбурга