Крэп (; ад — шурпаты, хвалісты) — група тканін, галоўным чынам шаўковых, а таксама з воўны або сінтэтычных валокнаў, выпрацоўваемых з нітак з вельмі вялікай (крэпавай) круткай, а таксама ў некаторых выпадках адмысловымі (крэпавымі) перапляценнямі. Адметная рыса крэпу — шурпатасць, няроўнасць правага боку тканіны.
Назва Назва тканіны паходзіць ад французскага crèpe — «заслона», «покрыва», якое ў сваю чаргу паходзіць ад лацінскага cripus «кучаравы», «хвалісты».
Гісторыя Крэп, званы англійскім, які рабіўся з шаўковых валокнаў, чорнага колеру, ужываўся для жалобных павязак, вэлюмаў, аздаблення дэталяў касцюма, якія выкарыстоўваліся ў перыяд глыбокай жалобы. Само слова «крэп» стала асацыявацца з жалобай. У цяперашні час (з XX стагоддзя) практычна выйшаў з ужытку па прычыне спрашчэння жалобнага рытуалу.
Віды Найбольш распаўсюджаныя:
Крэпдэшын або кітайскі крэп — шаўковая набіўная тканіна. Крэп-шыфон Крэп-жаржэт — празрыстая тонкая тканіна гладкаафарбаваная або набіўная. Крэп-сацін — звычайна аднатонная тканіна з шоўку, мяккая, з аднаго боку шурпатая, з другога — бліскучая. Крэп-маракен — назва адсылае да Марока, дзе рабілі цісненне скур. Тканіна шаўковая, шчыльная, мяккая, гладкафарбаваная альбо з узорам. Крэп-рашэль — тканіна залацістага колеру, названая ў гонар французскай драматычнай актрысы . Крэп-лавабль Крапон — крэп з ваўнянай тканіны.
Апісанне Пры выпрацоўцы крэпа звычайна ўжываюць адначасова ніткі, скручаныя направа і налева, у пэўным чаргаванні. Такая крутка нітак, якая надае ім павышаную пругкасць, выклікае вялікае ўсаджванне тканіны, што ў спалучэнні з розным напрамкам круткі стварае на тканіне дробна-шурпаты, ценявы эфект.
Акрамя чыста шаўковых, ткуцца паўшаўковыя крэпы, баваўняныя, ваўняныя і паўваўняныя, а таксама са штучных і сінтэтычных нітак. У гэтых тканінах крэпавы эфект дасягаецца галоўным чынам за кошт прымянення крэпавых і іншых дробнаўзорыстых перапляценняў, часам без крепавай круткі. Перавагі крэпу — добрая драпіравальнасць і малая смінальнасць. Крэп ужываецца для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.
Літаратура
Андреева Р. П. Креп // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 220. — ISBN 5-86617-030-2. Креп // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 506—507.
Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Шарсцяныя тканіны