Беджа (саманазва: بداوية) — кушыцкі народ на поўначым усходзе Афрыкі. Жывуць у Судане, Егіпце, Эрытрэі. Агульная колькасць (2023 г.) — 2 844 000 чалавекBisharin Beja in SudanHadendoa Beja in SudanBeja, Bedawi.
Паходжанне Сучасныя даследчыкі звычайна атаясняюць беджа з прымымі нашчадкамі старажытнага нубійскага народа, які антычныя аўтары называлі або . У канцы II ст. і асабліва ў другой палове III ст. ён рабіў напады на ніжні Егіпет, але ў выніку пацярпеў паражэнне ад рымлян. Згодна рымскім аўтарам, у Blemmyae былі свае манархі і высакародныя асобы з пэўнымі тытуламі. Пад IV ст. племя блэмэ узгадвалася ў эфіопскіх крыніцах, якія тычыліся гісторыі старажытнага Аксума. Сучасныя генетычныя даследаванні сведчаць, што беджа сапраўды блізкія па паходжанню да іншых жыхароў Нубіі і Эфіопіі.
Культура міні|Традыцыйнае жытло Беджа насяляюць засушлівыя раёны ўдзоўж Чырвонага мора, але часам іх качэўі дасягаюць ракі Ніл на захадзе. Яны падзяляюцца на асобныя эндагамныя супольнасці абабда, амарар, бішарын, хадэндова і бені амер.
Асноўныя традыцыйныя заняткі: качавая жывёлагадоўля, рыбалоўства, будаўніцтва марскіх лодак. Найбольш распаўсюджаныя свойскія жывёлы: вярблюды, козы і авечкі. Да XX ст. беджа часцяком займаліся нападамі на гандлёвыя караваны і пірацтвам ля афрыканскага ўзбярэжжа Чырвонага мора. У спадчыну ад той пары захавалася традыцыя адкрытага нашэння мужчынамі халоднай зброі.
У мінулым асновай вопраткі мужчын і жанчын з’яўляўся доўгі саронг. Верхнюю частку цела затуляў кавалак баваўнянай тканіны тау́б, які мужчыны накідвалі на плечы, а жанчыны — на галаву. У нашы дні распаўсюджаны доўгія мужчынскія кашулі джалабія і жаночыя сукенкі, паверх якіх, аднак, часцяком працягваюць накідваць тауб. Жаночы тауб звычайна ярка афарбоўваецца, упрыгожваецца вышыванкамі. Мужчыны маюць адметныя прычоскі — доўгі жмут валасоў, умацаваны на верхавіне разным драўляным грэбнем. Прынята дэкараваць шчокі трыма вертыкальнымі шнарамі. Жанчыны ўпрыгоўжваюць вопратку бісерам, устаўляюць у нос завушню колападобнай формы. Пераход у дарослы стан адзначаецца абразаннем хлопчыкаў і адсячэннем клітару ў дзяўчат.
Традыцыйны тып паселішча ўяўляе сабою качавую стаянку, што складаецца з некалькіх разборных каркасных хацін. Каркас вырабляецца з гнуткіх драўняных галін або тоўстых каранёў, паверх крыецца травянымі цыноўкамі. Вырабам і ўсталяваннем хацін займаюцца жанчыны.
Для беджа характэрны як пашыраныя, так і малыя нуклеарныя сем'і, што ўтвараюць асобныя качавыя гаспадаркі. Яны аб’яднаны ў роды, а роды — у своеасаблівыя племянныя федэрацыі. Шлюб з прадстаўніком свайго роду забаронены, аднак шлюбы з прадстаўнікамі іншых федэрацый здараюцца рэдка, паколькі дзейнічае звычай жаніцьбы на прадстаўніцы матчыннага роду. Адлік сваяцтва вядзецца толькі па бацькоўскай лініі. Міжродавыя стасункі здзяйсняюцца дзякуючы старэйшынам. Разам з гэтым існуе звычай абрання правадыра, хаця яго пасада не абавязкова. Правадыры абіраюцца толькі з прадстаўнікоў пэўных «высакародных» родаў. У далёкім мінулым яны ўзначальвалі ваенныя атрады. У нашы дні іх роля абмяжоўваецца перагаворамі з уладамі або прадстаўнікамі іншых плямён. Дагавор, заключаны правадыром федэрацыі, павінен выконвацца кожным членам. У беджа вельмі складаныя адносіны з суседзямі. У Судане з 1994 г. яны знаходзяцца ў апазіцыі да афіцыйных органаў кіравання, перыядычна ўспыхваюць узброеныя канфлікты.
Беджа вядомы як выдатныя спевакі і музыканты. Народныя песні прысвечаны качавому жыццю, спрыту вярблюдаў, прыгажосці жанчын, нудзе аб страчаным. Пашыраны народны музычны інструмент рабабі нагадвае гітару. Падчас святаў арганізуюцца мужчынскія рытуальныя танцы са зброяй. Перагаворы і сустрэчы мужчын суправаджаюцца кававымі цырымоніямі.
Мова Мова беджа складае паўночную галіну кушыцкай моўнай сям'і. У Егіпце і Судане запісы на ёй робяцца арабскім пісьмом. У Эрытрэі запісы імён робяцца пісьмом на аснове лацінкі.
Рэлігія У ранняе сярэднявечча продкі беджа прынялі хрысціянства, аднак да XV — XVI стст. яно было выціснута ісламам. Сярод вернікаў распаўсюджаны сунізм, суфізм, махдзізм.
Спасылкі
The Rich Culture of the Beja Dobon, B., Hassan, H., Laayouni, H. et al. The genetics of East African populations: a Nilo-Saharan component in the African genetic landscape. Sci Rep 5, 9996 (2015) GUDRUN DAHL, ANDERS HJORT-AF-ORNAS Precolonial Beja: A Periphery at the Crossroads Beja alphabet, pronunciation and language Who are Egypt’s Bedawiye Tribes? Beja People, Sudan - Atlas of Humanity Sudan: Spotlight on the eastern region's Beja tribe as political tension deepens
Катэгорыя:Кушыты Катэгорыя:Народы Егіпта Катэгорыя:Народы Судана Катэгорыя:Народы Эрытрэі