Пабла Іглесіяс Посэ (; , — , ) — іспанскі палітычны дзеяч, заснавальнік Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі і сацыялістычнага прафсаюза «Усеагульны саюз працоўных».
Біяграфія Пабла Іглесіяс вырас у вельмі беднай сям’і. У 1859 годзе яго маці Хуана Посэ пераехала з Пабла і яго малодшым братам Мануэлем у Мадрыд. Беднасць прымусіла Хуану Поссе здаць Пабла ў прытулак. Навучыўся прафесіі друкарскага наборшчыка, а таксама вывучаў французскую мову ў вячэрняй школе.
Пабла падвяргаўся пераследам за сваю дзейнасць у Інтэрнацыянале ў 1869-1875 гадах. У 1870 годзе ён быў абраны старшынёй аб’яднання друкароў і заняўся падрыхтоўкай да стварэння новай сацыялістычнай рабочай партыі. Іспанская сацыялістычная рабочая партыя была створана 2 мая 1879 года, сярод яе заснавальнікаў былі 16 наборшчыкаў, чатыры лекара, два ювеліра, адзін каменячос і адзін шавец.
У 1888 годзе Іглесіяс заснаваў прафсаюз «Усеагульны саюз працоўных» і стаў яго старшынёй у 1889 годзе. У тым жа годзе Пабла Іглесіяс прыняў удзел ва ўстаноўчым з’ездзе Другога Інтэрнацыяналу. 1 мая 1890 года ён узначальваў першую ў Іспаніі майскую демонстрацыю, патрабаваннямі якой былі васьмігадзінны рабочы дзень і адмена дзіцячай працы.
Пасля смерці цела Пабла Іглесіяса было забальзамавана, яго пахаванне сабралі больш за 150 тысяч чалавек.
Зноскі
Спасылкі Иглесиас Пабло — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі. Под ред. Е. М. Жукова. Иглесиас // Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия (рус.). — 1973—1982.
Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Альмудэна Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Іспаніі Катэгорыя:Члены ІСРП Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Пахаваныя ў Мадрыдзе Катэгорыя:Памерлі ў Мадрыдзе Катэгорыя:Памерлі ў 1925 годзе Катэгорыя:Памерлі 9 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1850 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 18 кастрычніка