Міраслава Данута Валенса (, народж. Голось (); нар. 25 лютага 1949, с. Крыпы, Вэнгроўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — жонка 6-га Прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы.

Біяграфія Нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў Венгрувэ. Працавала ў бацькоўскай гаспадарцы на вёсцы. У 1968 пераехала да сваякоў у Гданьск. Уладкавалася на працу ў кветкавы магазін.

Пазнаёмілася з электрыкам Лехам Валенсай, будучым палітычным дзеячам, кіраўніком незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» і Прэзідэнтам Польшчы (1990—1995). 8 лістапада 1969 года выйшла за яго замуж.

У сям’і Леха і Дануты Валенс нарадзілася восем дзяцей.

Ад імя мужа 10 снежня 1983 года ў Осла атрымала Нобелеўскую прэмію міру.

Будучы першай дамай Польшчы, узначальвала шэраг грамадска-культурных таварыстваў і арганізацый, у тым ліку была ганаровым прэзідэнтам Гданьскага фонду па культурным развіцці. У якасці ганаровага члена прымала ўдзел і курыравала правядзенне розных конкурсаў і работу грамадскіх арганізацый.

У 2011 годзе 300-тысячным накладам была надрукаваная аўтабіяграфія Дануты Валенсы «Мары і таямніцы», якая карысталася вялікім поспехам у чытачоў. У наступным годзе за кнігу яна была ўзнагароджана прэміяй Супергарантыя культурнай падзеі года, заснаванай рэдакцыяй TVP Kultura Польскага тэлебачання.

У 2012 Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, за выдатныя заслугі ў справе дэмакратычных пераменаў у краіне, дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, узнагародзіў Дануту Валенсу Камандорскім крыжам з зоркай Ордэна Адраджэння ПольшчыПрезидент наградил женщину за достижения в развитии демократии .

У 2013 годзе выйшаў фільм «Валенса. Чалавек з надзеі» рэжысёра Анджэя Вайды, дзе распавядаецца пра палітычную кар’еру і асабістае жыццё Леха Валенсы. Ролю Дануты выканала Агнешка Грахоўская.

Зноскі

Спасылкі

Danuta Walesa-laureatka nagrody radia Архивная копия ад 27 сакавіка 2019 на Wayback Machine Нобелеўская прэмія для Валенсы Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 25 лютага